Вольга Карач пахвалілася новай працай. Яна звязана з ядзернай зброяй
Пост аб сваёй новай працы ў ролі «сяброўкі арганізацыі» Вольга Карач апублікавала ў LinkedIn.

«З задавальненнем паведамляю, што я пачынаю працу на новай пасадзе — Member у кампаніі The International Campaign to Abolish Nuclear Weapons (ICAN)», — напісала яна.

Згодна інфармацыі на сайце ініцыятывы, яна была заснавана ў 2007 годзе як глабальная кааліцыя грамадзянскай супольнасці. Працуюць актывісты над тым, каб у свеце захоўвалася і выконвалася Дамова аб забароне ядзернай зброі.
Згодна профілю Карач у LinkedIn, бакалаўрыят яна скончыла ў Віцебскім універсітэце імя Машэрава па спецыяльнасці «руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура». Пазней яна атрымала магістарскі дыплом у ЕГУ — па профілі «палітычная навука».
Асноўны працоўны досвед Карач — кіраўніцтва сваёй арганізацыяй «Наш дом».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Дарэчы (рэдакцыі) было б добра напісаць у тэксце, што арганізацыя ў 2017 годзе атрымала Нобелеўку