Марка Рубіа і міністр транспарту ЗША накрычалі на Маска. Трамп быў змушаны ўмяшацца
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа і амерыканскі міністр транспарту Шон Дафі пасварыліся з Ілонам Маскам на пасяджэнні ўрада, паведамляе The New York Times.

Паводле інфармацыі выдання, Марка Рубіа і Шон Дафі публічна абвінавацілі Ілана Маска ў хлусні.
У ходзе пасяджэння ўрада Ілан Маск выступіў з крытыкай чыноўнікаў. У прыватнасці, ён абвінаваціў дзяржсакратара Марка Рубіа, што ён не звольніў нікога са сваіх падначаленых.
Рубіа адказаў, што гэта хлусня і заявіў, што адправіў частку работнікаў на пенсію, але прапанаваў прыняць іх назад, каб Маск мог іх зноў звольніць і зладзіць з гэтага шоу.
Калі спрэчка зацягнулася, у яе ўмяшаўся сам прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які стаў на бок Рубіа.
Міністр транспарту Дафі, у сваю чаргу, заявіў, што супрацоўнікі Маска патрабуюць звальняць авіядыспетчараў, між тым як у яго ўжо дзве авіякатастрофы «на руках». Маск прапанаваў назваць імёны звольненых, але Дафі сказаў, што імёнаў няма таму, што ён перашкодзіў звальненню людзей.
NYT адзначае, што члены амерыканскага ўрада ў цэлым падтрымліваюць скарачэнне персаналу і барацьбу са злоўжываннямі, але яны не згодныя з метадамі, якія прымяняе Маск.
Менавіта пасля гэтага інцыдэнту Трамп нібыта прыняў рашэнне абмежаваць паўнамоцтвы Маска, пра што паведаміў у сваёй сацсетцы Truth Social. У адмысловым пасце ён, з аднаго боку, пахваліў мультымільярдэра за кадравую палітыку, але ў той жа час заклікаў яго быць больш стрыманым пры звальненні дзяржаўных службоўцаў.

«Па меры таго, як міністры даведваюцца і больш разумеюць людзей, якія працуюць у розных дэпартаментах, яны могуць быць вельмі дакладнымі адносна таго, хто застанецца, а хто сыдзе. Мы гаворым «скальпель», а не «сякера», — напісаў Трамп.
Ён прызнаў, што «важна захаваць найлепшых і самых прадуктыўных людзей» і «не звальняць у масавым парадку здольных федэральных службоўцаў».
Згодна з новымі ўказаннямі прэзідэнта ЗША, маскаўскі DOGE павінен адыгрываць кансультатыўную ролю, а канчатковыя рашэнні па персанале застаюцца за кіраўнікамі дэпартаментаў.
Літоўскага палітыка-папуліста запрасілі ў ЗША на сустрэчу з Маскам. Тое, што гэта развод, ён зразумеў толькі ў аэрапорце
Продажы Tesla у Нямеччыне ўпалі на 76% на фоне скандалаў Маска з неадназначнымі жэстамі і падтрымкай ультраправых
Маск ужо прапануе Зяленскаму «амністыю ў нейтральнай краіне» ў абмен на «аднаўленне дэмакратыі» ва Украіне
Расія і Кітай імкнуцца завербаваць служачых, звольненых адміністрацыяй Трампа
Маск загадаў усім федэральным чыноўнікам ЗША справаздачыцца, што яны робяць, або звольніцца
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Можна было чакаць таго. Звычайная з'ява. Гэта іх сутнасць.