Грамадства2424

Вольга Лойка лічыць вываз усіх беларускіх палітвязняў за мяжу добрым варыянтам

У новым выпуску ТОК Наста Роўда і эканамічная аглядальніца Вольга Лойка абмеркавалі імаверны сцэнар вызвалення палітвязняў.

Вольга Лойка адзначыла, што спадзяецца на вызваленне ўсіх палітвязняў, уключаных у спісы «Вясны».

«У Лукашэнкі бывае [так, што спачатку мяняем] амаль усё на ўсё, [далей] «ну амаль усе, але вось гэтых — не», а потым ужо «не зусім усе», а потым «усе, на каго я пакажу», ну і гэтак далей. Мы ведаем, як ён умее дынаміць выкананне сваіх абавязацельстваў. Таму я спадзяюся, што «ўсе» ў гэтым выпадку будзе значыць «усе вядомыя, афіцыйна пацверджаныя», хаця б так».

«Што цікава, ужо такія тонкія намёкі пайшлі — і Шпакоўскі пра гэта сказаў, — што гэтым людзям давядзецца з'ехаць, — кажа Лойка. —

Такая цікавая гістарычная паралель. Якраз сто гадоў споўнілася філасофскаму параходу. Гэта высланыя з Савецкага Саюза «лішнія людзі» — прафесары, гісторыкі, філосафы. Больш за дзвесце чалавек пяццю рэйсамі былі вывезеныя. Гэта тое, што Троцкі назваў гуманізмам па-бальшавіцку. Маглі б расстраляць, але, як ён сказаў, расстраляць іх не было за што, а трываць было немагчыма.

Драма нашая ў тым, што сярод палітвязняў шмат людзей, якія не гісторыкі, не філосафы, яны проста пажылыя, хворыя, закатаваныя людзі.

Гэта будзе пытанне нашай адказнасці — што і як мы будзем з імі рабіць.

У гісторыі ўсё паўтараецца, я вельмі чакаю гэты філасофскі паравоз — я думаю, што ў нашым выпадку гэта будзе паравоз, якім вывезуць людзей».

Наста Роўда адзначыла, што ёй ідэя не падаецца ўдалай:

«Мне здаецца, на гэта не варта пагаджацца, калі ёсць такая магчымасць. Палова гэтых людзей можа прыжыцца — яны ведаюць мовы, маладыя, ёсць разуменне, чым тут займацца. Але калі табе 65, і ў цябе няма ні моў, ні знаёмстваў, у цябе ў Беларусі дом, кватэра, усё жыццё там і цябе выкідаюць проста на мяжу — тыпу ідзі, жыві… Куды ісці? Дзе шукаць жыллё? З кім жыць? Як зарабляць?»

«Гэта будзе нашай зонай адказнасці. Гэта не так цікава, як звяргаць рэжым ці вяшчаць пра нешта вялікае. Дапусцім, 200 пенсіянераў, не вельмі здаровых, не заўсёды адэкватных, частка з іх пуціністы. Такога чалавека вывезуць на мяжу — і мы будзем уладкоўваць іх жыццё. Вось так гэта працуе», — адказала Вольга Лойка.

«Па шчырасці, я не магу ўявіць гэты паток аўтобусаў з беларускімі закладнікамі, якіх вывозяць на мяжу з Еўропай, — заўважыла Наста Роўда. На яе думку большасць палітвязняў нічым не заміналі б і нічым не пагражалі рэжыму, знаходзячыся на свабодзе.

«Я абсалютна згодная, але чамусьці пытанне стаіць менавіта так», — тлумачыць Вольга Лойка.

Каментары24

  • Янка
    02.03.2025
    Спадарыня Вольга, называйце рэчы сваімі імёнамі - не выезд, а дэпартацыя
  • Ганьба
    02.03.2025
    Дык дзясяткі новых палітвязняў з'явяцца ўжо праз месяц.
  • Словы, словы, а дзе справы?
    02.03.2025
    Бачым "адказнасць" на прыкладзе анкахворага былога палітвязня Ермашука.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі1

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі1

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць