Свет11

Наезды Трампа прывялі да скачка папулярнасці лібералаў у Канадзе

Яшчэ паўтара месяца назад перамога кансерватараў на будучых выбарах здавалася гарантаванай, але навязлівыя прапановы Трампа аб'ядналі электарат вакол процілеглага лагера. 

Марк Карні можа стаць новым лідарам Ліберальнай партыі Канады. Фота: Andrej Ivanov / Getty Images

Апытанні грамадскай думкі ў студзені давалі кансерватарам 20-працэнтную, а часам і 25-працэнтную перавагу над лібераламі. Гэта выклікала бунт унутры Ліберальнай партыі, прэм'ера Джасціна Трудо змусілі заявіць пра адстаўку.

Але варта было Трампу пачаць атакі на Канаду, агучыць пагрозы павышэння тарыфаў і заклікі да канадцаў далучыцца да ЗША ў якасці 51-га штата, як усё памянялася. Падтрымка лібералаў рэзка вырасла, бо кансерватары, хоць таксама стаяць на пазіцыях абароны суверэнітэту, у сацыяльных пытаннях ідуць на выбары на платформе, якая шмат у чым напамінае трампісцкую.

Трамп заяўляў пра Канаду, што «без нашай падтрымкі краіна перастане існаваць». А ягоны дарадца Ілан Маск назваў Канаду «несапраўднай краінай».

Выбары ў Канадзе маюць прайсці да 25 кастрычніка 2025 года, але не выключана, што акрыленыя ростам папулярнасці лібералы правядуць іх раней.

Новым лідарам лібералаў можа стаць 59-гадовы Марк Карні, былы кіраўнік нацыянальных Банка Канады і Банка Англіі. З ім за пасаду змагаецца Хрысця Фрыланд — палітык з украінскімі каранямі. Яна мае досвед працы міністрам фінансаў і замежных спраў.

Апытанне грамадскай думкі, праведзенае кампаніяй Ekos, вынікі якога былі апублікаваныя 24 лютага, дае лібералам 38,4% галасоў, а кансерватарам — 37%. Яшчэ 11,8% выбарцаў галасавалі б за левую Новую дэмакратычную партыю, якая традыцыйна схільная да хаўрусу з лібераламі. У франкамоўнай правінцыі Квебек лідарства захоўвае незалежніцкі Квебекскі блок.

Канада эканамічна моцна звязаная з ЗША і заўсёды разлічвала на амерыканскі абаронны парасон. Армія Канады параўнальна слабая, а выдаткі на абарону — мінімальныя, пры гэтым краіна ўваходзіць у НАТА і G7. Сацыяльная сістэма Канады нагадвае еўрапейскія. У адрозненне ад ЗША, у краіне — бясплатнае ўсеагульнае медабслугоўванне.

40-мільённая Канада — другая па плошчы краіна свету, але, як і ў Расіі, яе абшырныя паўночныя тэрыторыі слабазаселеныя. Змена клімату, аднак, адкрывае доступ да патэнцыйна гіганцкіх пакладаў карысных выкапняў у Арктыцы. 

Напорысты курс адміністрацыі Трампа штурхае Канаду да збліжэння з еўрапейскімі саюзнікамі. Прэм'ер Трудо 24 лютага наведаў Кіеў — выразны знак падтрымкі ў час, калі Трамп заляцаецца да Расіі.

Каментары1

  • Кхе-кхе
    27.02.2025
    Типичная манипуляция, там основная причина в смене лидера партии с дискредитировавшего себя Трюдо на Марка Карни. Типичный эффект "медового месяца" с новым лицом, такой же видели в июле-августе в Штатах у Харрис и который испарился ближе к выборам.

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць