Свет3030

«Без нашай падтрымкі краіна перастане існаваць». Трамп зноў прапанаваў, каб Канада стала 51-м штатам ЗША

Прэзідэнт ЗША заявіў, што Вашынгтон увесь гэты час беспрычынна субсідаваў Канаду. Але цяпер гэтаму прыйшоў канец.

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў прапанаваў Канадзе стаць 51-м штатам ЗША. Трамп заявіў, што без субсідый ад Вашынгтона Канада не можа існаваць як жыццяздольная дзяржава.

«Мы плацім сотні мільярдаў долараў на субсідаванне Канады. Навошта? Ніякай прычыны няма. Нам нічога ад іх не трэба. У нас неабмежаваныя запасы энергіі, мы павінны вырабляць уласныя аўтамабілі і маем больш драўніны, чым можам выкарыстаць. Без гэтай велізарнай субсідыі Канада перастане існаваць як жыццяздольная краіна. Жорстка, але праўда!

Таму Канада павінна стаць нашым дарагім 51-м штатам. Значна ніжэйшыя падаткі і значна лепшая вайсковая абарона для жыхароў Канады — і ніякіх мыт!» — напісаў Трамп у Truth Social.

Трамп раней падпісаў указ аб пошлінах на тавары з Канады, Кітая і Мексікі. Для КНР стаўка складзе 10%, для Мексікі — 25%, для Канады — 10% на энергарэсурсы і 25% на астатні імпарт. Ёе растлумачыў рашэнне неабходнасцю барацьбы з нелегальнай іміграцыяй і наркагандлем, у прыватнасці пастаўкамі фентанілу ў ЗША.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо ў адказ абвясціў аб маштабных тарыфах у памеры 25%, якія закрануць амерыканскія тавары коштам 155 млрд даляраў.

Каментары30

  • нада каНАДА
    02.02.2025
    краіна, якая жыве за кошт усяго свету (ЗША), "субсідзіруе"...
  • №13
    02.02.2025
    Идиот.
  • Непрыемны
    02.02.2025
    Может уже войну за 24 часа остановим?

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць