У Мінску судзяць журналіста Ігара Ільяша — мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай
У Мінскім гарадскім судзе 21 лютага пачаўся працэс над журналістам Ігарам Ільяшом, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем. Ягонай жонцы, журналістцы Кацярыне Андрэевай пасля адбыцця двух з паловай гадоў калоніі дадалі восем гадоў.

Журналісту выставілі абвінавачанні ў «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі) і ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4 КК). Ігару Ільяшу пагражае да 6 гадоў зняволення. Працэс над Ільяшом адкрыты, яго вядзе суддзя Сяргей Кацар, піша Радыё Свабода.
Пра затрыманне журналіста стала вядома 22 кастрычніка 2024 года. Праўладныя тэлеграм-каналы заяўлялі, што ён нібыта «садзейнічаў экстрэмісцкім фармаванням» — даваў інтэрв'ю незалежным медыя, а таксама нібыта «займаўся зборам звестак для замежных выведак», бо каментаваў падзеі ўкраінскім выданням.
Пра ход расследавання справы Ільяша, якога ўтрымліваюць у СІЗА ў Калядзічах пад Мінскам, вядома няшмат. Паводле дасведчанай крыніцы, ён «не разгубіўся, трымаецца мужна, цяпер рыхтуецца да сваёй абароны».
Таксама вядома, што на ўмовы ўтрымання ў новым будынку мінскага следчага ізалятара Ільяш не скардзіцца, перадачы і лісты да яго даходзяць.
«На здароўе таксама не наракае, больш перажывае за здароўе сваякоў і асабліва жонкі», — паведаміла крыніца.
«Мару сустрэць Кацю з кветкамі каля калоніі»
Крыніца адзначыла, што Ільяш заставаўся ў Беларусі пасля свайго папярэдняга затрымання. Ён мог пакінуць краіну, але застаўся, каб падтрымліваць лістамі і перадачамі сваю жонку, журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву).
Кацярына была арыштаваная яшчэ ў лістападзе 2020 года. Ад таго часу яе двойчы судзілі і прысудзілі агулам 8 гадоў і 3 месяцы зняволення. Яна адбывае пакаранне ў жаночай калоніі № 4 у Гомелі.
З кастрычніка 2024 года перадачы і лісты дасылаюць ужо і Ільяшу.
Раней яго ўжо затрымлівалі двойчы: у лістападзе 2020 года яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а ўлетку 2021 года ён правёў 10 дзён на Акрэсціна ў рамках крымінальнай справы супраць журналістаў, пасля чаго яго вызвалілі пад падпіску.
Пасля выхаду з-за кратаў у 2021 годзе Ільяш казаў, што ўспрымае гэтую свабоду як падарунак лёсу, які хоча прысвяціць сваёй жонцы.
«Цяпер ведаю, якое гэта шчасце — выйсці на волю. Мару сустрэць Кацю з кветкамі каля калоніі», — казаў ён тады.
Ён адмаўляўся нават разважаць пра ад’езд з краіны, бо ягоная жонка заставалася за кратамі.
Кацярына Андрэева «трымаецца мужна» і працягвае пісаць вершы
Паводле іншай крыніцы, якая ведае сітуацыю, Кацярына Андрэева ў калоніі ў Гомелі таксама трымаецца стойка.
«Паводзіць сябе вельмі разумна, стрымана, канфліктаў у яе няма, працуе. У вольны час чытае і працягвае пісаць вершы. Вось толькі здароўе не надта, але лекі з волі атрымлівае і медыцынскую дапамогу таксама», — паведаміла крыніца.
-
Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага
-
Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансіруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны
-
У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары