Усяго патроху

Мінскі аэрапорт паказаў, як адбываецца дэайсінг самалётаў ВІДЭА

У прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» паказалі, як адбываецца «дэайсінг» самалётаў. Працэдура з гэтай дзіўнай назвай, якая азначае апрацоўку машыны супраць абледзянення, патрэбная для таго, каб гарантаваць бяспеку пасажыраў і самога паветранага судна.

Скрыншот з відэа

Дэайсінг робіцца непасрэдна перад узлётам і доўжыцца ад 5 да 40 хвілін. Ягоная мэта — прыбраць змёрзлыя ападкі і прадухіліць іх з'яўленне ў далейшым.

Цікава, што часцей за ўсё апрацоўку самалёта праводзяць з пасажырамі на борце. Гэта неабходна для таго, каб лайнер не паспеў пакрыцца пластом лёду або снегу, бо дзеянне ахоўнай вадкасці абмежаванае па часе.

Калі перад палётам не правесці працэдуру, то гэта можа прывесці да:

  • павелічэння масы паветранага судна;
  • змены формы і гладкасці самалёта, што можа адбіцца на яго аэрадынамічных якасцях;
  • блакавання або абмежавання рухомых элементаў (механізацыі);
  • падзення цвёрдых аскепкаў, якія могуць пашкодзіць хваставое апярэнне або трапіць у рухавікі (калі яны скампанаваныя за крыламі).

Каментары

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры26

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Зло і вар’яцтва». MAGA-актывісты сталі патрабаваць адстаўкі Трампа за здраду ідэі «Амерыка перш за ўсё»16

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы3

Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой

У Мінску неадэкватны мужчына разграміў дзіцячы сад4

Што плануе беларуская моладзь? Дзяўчаты — палепшыць матэрыяльнае становішча, хлопцы — стварыць сям'ю18

У беларускай правінцыі масава закупаюцца бронекамізэлькамі13

Беларусы сталі часцей жаніцца, але разводзяцца па-ранейшаму шмат4

Вэнс раскрытыкаваў «таргі» паміж Украінай і Расіяй за «некалькі квадратных кіламетраў»12

Іран зноў закрыў Армузскі праліў з-за дзеянняў Ізраіля16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры26

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць