Грамадства4444

Шарэнда-Панасюк: Недапушчальна ствараць з людзей, якія трымаюцца за кратамі, нейкіх недавумкаў

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк у інтэрв'ю «Еўрарадыё» заклікала не абясцэньваць ахвярнасць прынцыповых палітвязняў.

Паліна Шарэнда-Панасюк лічыць, што ісці на кампраміс з рэжымам — гэта праява слабасці, якая толькі ўзмацняе яго пазіцыі і дазваляе працягваць сваю палітыку:

«Вы мусіце разумець, што ёсць пэўныя межы. Не першы раз гэтая сітуацыя з закладнікамі. Колькі можна гэтым глупствам займацца? Трэба зразумець, што рэжым прызвычаіўся да такой сітуацыі. Нешта адбываецца, набіраюцца закладнікі. Пачынаецца гандаль: «Раз яны ідуць нам на саступкі, значыць мы моцныя, а яны слабыя, таму што слабыя ідуць на саступкі».

Мы слабыя з боку гледжання гэтага рэжыму, таму што мы гатовыя ісці на саступкі. На якія саступкі пайшоў Лукашэнка? Што ён зрабіў? У нас правяліся нармальныя выбары а не гэты чарговы фарс? Значыць, у 2030 годзе зноў паўторыцца сітуацыя? Колькі можна?»

Па словах Паліны, спробы дамовіцца абражаюць тых, хто чатыры гады трымаецца ў цяжкіх умовах, не згаджаючыся на напісанне прашэння аб памілаванні.

Яна сцвярджае, што змаганне павінна працягвацца да канца, інакш ахвяры аказваюцца марнымі:

«Ну проста гэта ўжо глупства з майго пункту гледжання і непавага і да саміх сябе і да тых людзей, якія трымаюцца чатыры гады ў жудасных умовах. Для іх вось гэтыя паводзіны «давайце дамаўляцца з Лукою» сапраўды ўспрымаюцца як здрада. Атрымліваецца, мы дарэмна пакутавалі. Мы маглі выйсці адразу падпісаўшы. Але мы пакутуем, таму што мы хочам ісці да канца. Ахвяруем сабою для таго, каб даціснуць гэты рэжым».

Аднак частка палітзняволеных не гатовы да такой самаахвярнасці і хоча выйсці на волю. Яны выступаюць за пошукі кампрамісаў і перамовы. Адносна гэтага Паліна Шарэнда-Панясюк заўважае:

«Як паступаць у гэтай сітуацыі — індывідуальны выбар кожнага. Чалавек мае права падпісаць гэта [прашэнне аб памілаванні]. Але чалавек мае права і не падпісаць. Я лічу, што гэта вельмі дрэнна, што людзі, якія трымаюцца, якія адмаўляюцца ісці на саступкі рэжыму, выстаўляюцца нейкімі упёртымі, дурнямі.

Атрымліваецца, што гэтыя «мудрыя», яны падпісалі, яны выйшлі. А вось гэтыя…. Ці ім там падабаецца, ці што. Вось яны сядзяць. Ну і няхай сядзяць тады. А мы хітрыя, мы выйшлі.

Ствараць з тых людзей, якія трымаюцца, нейкіх недавумкаў я лічу недапушчальным. Трэба паважаць і пазіцыю гэтых людзей, разумець, чаму яны гэта робяць. Пагатоў, сітуацыя гэтая не другі і не трэці раз паўтараецца».

Каментары44

  • Меркаванне
    12.02.2025
    Мне падаецца, ш о Шарэнда-Панасюк пераўтвараецца ў Наталлю Радзіну 2.0. Якая ўжо гадоў 15 патрабуе і фінансаванне для незалежных смі. І піша пра тое, як Лукашэнка памірае, а Пуцін у халадзільніку ляжыць.
    А воз і ныне там. Лукашэнка як сядзеў на троне, так і сядзіць. Яшчэ і вайсковыя базы расейскія афіцыйна дазволіў размясціць.
  • Гоп
    12.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Твой былы
    12.02.2025
    Пазьняк схапіўся за сэрца і сышоў у карвалольны запой

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў5

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»19

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве2

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне7

Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць