Грамадства5353

«Толькі ад вас залежыць, ці будзем мы выходзіць у эфір». «Обычное утро» просіць дапамогі

Стваральнікі і вядучыя праграмы «Обычное утро» страцілі фінансаванне. Яны даюць сабе два месяцы на пошук новых крыніц і просяць гледачоў, якім важны праект, падтрымаць калектыў у гэты час. 

У сённяшнім эфіры вядучыя Канстанцін Каверын і Марына Ментусава сказалі гледачам, што правядуць тры эфіры на гэтым тыдні, а што будзе далей — залежыць ад гледачоў і таго, ці знойдзе рэдакцыя новае фінансаванне. 

«Я думаю, што не трэба тлумачыць, што такое вялікі, добры відэапраект. Уся надзея на вас цяпер. Мы сумленна адпрацуем астатнія 3 дні на гэтым тыдні, а далей мы паглядзім, наколькі ў нас будзе фінансавая магчымасць працягваць гэтую дзейнасць», — сказалі вядучыя. 

Яны даюць сабе два месяцы на пошук грошай. Калі не знойдуць — закрыюцца. 

«Спадзяемся на лепшае, верым у лепшае, але бліжэйшыя два месяцы мы з голай дупай, і толькі ад вас залежыць, ці будзем мы гэтыя 2 месяцы выходзіць у эфір. Вось, уласна, і ўсё», — рэзюмавалі Ментусава і Каверын.

На два месяцы рэдакцыі патрэбна 25 тысяч еўра. 

Як падтрымаць праект 

Заданаціць:

https://buymeacoffee.com/obychnoe_utro

Крыптавалютай: 

BTC: bc1q0nlz7jyfhz2razz0qg2pz99guvtazmvflurwl5

USDT (ERC20): 0x1762f3e3c846B21DC4F87D583A87191e6446f5Cc

 USDT (TRC20): TWEa5WDgtasuwsv9Lqe1KwD2Zi4bygkkpW

 ETH: 0x1762f3e3c846B21DC4F87D583A87191e6446f5Cc

Каментары53

  • Ё
    29.01.2025
    Каб вы так на ПКК грошы збіралі, як на «Обычное утро»
  • :/
    29.01.2025
    неўзабаве і Офіс папросіць...
  • першыя ластаўкі
    29.01.2025
    вось зараз і дазнаемся - хто адкуль фінансуецца

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»33

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»33

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць