Грамадства1212

Старшыня «Грамады» Вільскі знайшоў вінаватых у публікацыі фэйкавай заявы пра Ціханоўскую. І падумвае звяртацца ў паліцыю

Выканаўца абавязкаў старшыні «Народнай Грамады» Яўген Вільскі не разумее, адкуль узялася заява яго партыі аб непрызнанні Святланы Ціханоўскай. Яе тэкст быў апублікаваны ў тэлеграм-канале партыі, а пасля выдалены.

Выканаўца абавязкаў старшыні «Народнай Грамады» Яўген Вільскі. Фота «Радыё Рацыя»

Партыя «Народная Грамада» аб'ядноўвае ў эміграцыі прыхільнікаў палітвязня і кандыдата ў прэзідэнты — 2010 Міколы Статкевіча, якога прысудзілі да 14 гадоў зняволення. У яго адсутнасць выконваць абавязкі старшыні партыі стаў Яўген Вільскі.

Вільскі — полацкі афганец, які ў сярэдзіне 2010-х быў у «Гавары праўду», лічыўся даверанай асобай Таццяны Караткевіч. Пасля далучыўся да Грамады, але быў на другасных ролях.

У 2020-м Вільскі быў каардынатарам ініцыятыўнай групы Ціханоўскай па Віцебскай вобласці. Перад выбарамі яго затрымлівалі, Яўген сядзеў у Наваполацкім ЦІПе.

У эміграцыі ён увайшоў яшчэ і ў Форум дэмакратычных сіл — ініцыятыву на чале з Валерыем Цапкалам, якая ў 2022 годзе спрабавала перахапіць лідарства ў Святланы Ціханоўскай. Сярод іншых падпісантаў рэзалюцыі таго Форума былі Дзмітрый Балкунец і Вольга Карач.

Ці ёсць прыхільнікі ў Вільскага? Калі ў 2024 годзе частка апазіцыі вырашыла праводзіць выбары ў Каардынацыйную раду, яго «Грамада» таксама вырашыла паспытаць шчасця. Атрымалася правальна.

Каб набраць большы працэнт, Вільскі ўступіў у кааліцыю з часткай хрысціянскіх дэмакратаў на чале з Георгіем Дзмітруком. Апошняя, дарэчы, таксама раней спрабавала адпрэчваць паўнамоцтвы Ціханоўскай. Аднак іх супольны блок «Салідарнасць» набраў мізерныя 104 галасы ў сваю падтрымку (1,55% ад колькасці тых, хто ўзяў удзел у галасаванні).

Больш таго — у базе даносаў, здабытай «Кіберпартызанамі» з узламанага сайта КДБ, знайшлі два старыя звароты ад кандыдатаў «Грамады».

Павел Бялюцін напісаў данос на Мікалая Аўтуховіча, а Вольга Цішкевіч — на Эдуарда Пальчыса. Адразу пасля раскрыцця абодвух са спісаў выключылі, але імідж арганізацыі гэта, зразумела, не палепшыла. Вольга Цішкевіч неўзабаве пасля таго вярнулася ў Беларусь і дала інтэрв'ю прапагандыстам з АНТ. У ім яна расказвала пра Каардынацыйную раду, палітвязняў, грошы ў партыі і дроны, якімі нібыта збіраліся ўдарыць па Беларусі. Пасля Цішкевіч знікла з даляглядаў.

У жніўні 2024 года Вільскі разам са сваім хаўруснікам Дзмітруком, а таксама з «Краінай для жыцця» Віталя Савюка (які набраў на выбарах у КР яшчэ менш — 61 голас) запатрабавалі ў Ціханоўскай «пачаць дыялог з усімі дэмакратычнымі палітычнымі сіламі» — то-бок і з імі. 

Таму калі ў тэлеграм-канале «Грамады» з'явіўся дакумент аб непрызнанні Святланы Ціханоўскай нацыянальнай лідаркай Беларусі, ніхто не здзівіўся. Па-першае, гэта заява не пярэчыла ранейшай дзейнасці і выказванням Вільскага. Па-другое, яна была апублікаваная ў тэлеграм-канале, спасылка на які пазначана на афіцыйным сайце партыі.

Па-трэцяе, некаторыя з прыхільнікаў ініцыятывы паспелі перапосціць заяву ў сацсетках са словамі ўхвалення.

Аднак праз некаторы яшчэ ў адным канале (аказалася, што іх мінімум два) з'явілася рашучае абвяржэнне. Партыя аспрэчыла, што перадавала ў літоўскі Сейм ліст аб непрызнанні Ціханоўскай. «Танны ўброс», — напісана ў новай заяве.

Гаворкі пра ўзлом першага тэлеграм-канала «Грамады» няма — бо стартавую заяву адтуль хуценька выдалілі. Значыць, доступ да канала ў партыйцаў захоўваецца.

Дык што адбываецца і хто выстаўляў першую заяву (а пасля, адпаведна, выдаляў яе)? «Наша Ніва» звярнулася да Яўгена Вільскага з просьбай пракаментаваць сітуацыю.

«Ніякай заявы партыя «Народная грамада» не рабіла. Пытанне да вас, чаму публікуеце, не праверыўшы? Заказ выконваеце? Мы разбіраемся. Заяў мы не рабілі. І яно з'явілася, калі мы былі ў Сейме ці толькі выйшлі. Поўная правакацыя».

Вільскі не змог патлумачыць, у каго з паплечнікаў ёсць адміністратарскі доступ да тэлеграм-канала, у якім апублікавалі заяву. Аднак ён ужо знайшоў вінаватых. Гэта журналісты.

«Прафесійным журналістам трэба спачатку праверыць інфармацыю. Мы разглядаем пытанне падаць на вас заяву ў паліцыю. І больш ніякіх каментароў. З сабой разбярыцеся», — напісаў Яўген Вільскі ў адказ «Нашай Ніве».

Каментары12

  • 6. пашпарт
    28.01.2025
    так шмат было ўчора лукашэнкі, а светы амаль не было, таму нехта (можа і НН?) рашыў зрабіць штучны ўкід
  • Ботам
    28.01.2025
    Адразу ў міліцыю. Што ж так не шанцуе Статкевічу з паплечнікамі. То агенты дыктатара, то такія, з двума каналамі.
  • Вадя
    28.01.2025
    Интересно девки пляшут. Как я понимаю, после крайних выборов в Беларуси представлять волю народа прежней группировка стало весьма затруднительно. А хочется и далее сладко кушать и спать на перине. Идёт защита всего этого и здесь никто не стесняется в средствах. То-ли ещё будет...

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць