Усяго патроху3131

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце

Песня, якую выконваюць дзве расійскія школьніцы, запаланіла інтэрнэт. А пра каго ў ёй спяваецца?

Сігма бой Сигма бой sigma male
Выканаўцы песні «Сігма бой» Святлана Чарцішчава (злева) і Марыя Янкоўская. Скрын відэа: betsyofficial / YouTube

Расійская песня «Сігма бой» выйшла ў кастрычніку мінулага года і ўжо праз месяц дзякуючы тыктоку стала вядомая ва ўсім свеце.

Песню выконваюць дзве расійскія блогеркі — 11-гадовая Святлана Чарцішчава, вядомая як Betsy, і 12-гадовая Марыя Янкоўская, якая таксама з'яўляецца вядоўцай расійскага дзіцячага тэлеканала CTC Kids.

@nashaniva «Сігма бою» далі бой. Бо ён расійскі #sigmaboy #песня #ес #политика #новости #беларусь ♬ Sigma Boy - Сигма Бой - Betsy & Мария Янковская

Аўтарамі гэтай віруснай песні сталі расійскі рок-спявак МУККА, а таксама бацька Betsy — расійскі кампазітар і музычны прадзюсар Міхаіл Чарцішчаў, які напісаў музыку і песні да шэрагу папулярных расійскіх анімацыйных фільмаў для дзяцей.

У новай песні дзяўчаты спяваюць пра нейкага сігма боя, які кружыць галовы ўсім навокал, але дабіцца яго ўвагі амаль немагчыма.

Тэрмін «сігма» як характарыстыка мужчын не выдумка аўтараў песні. Гэтым паняццем пісьменнік Тэадор Біл дапоўніў наяўную іерархію «сацыяльных архетыпаў».

Сёння «сігма бой» (анг. — sigma male) папулярны тэрмін у інтэрнэт-культуры, асабліва на форумах і ў сацыяльных сетках. Так называюць мужчыну, які нібыта аддае перавагу быць незалежным ад сацыяльных структур і чаканняў.

Ён не імкнецца да лідарства, як «альфа», і не падпарадкоўваецца, як «бэта», а дзейнічае самастойна, па-за традыцыйнай сацыяльнай іерархіяй. Яму прыпісваюць такія рысы, як самадастатковасць, інтравертнасць, нестандартны падыход. Ён прываблівае сваёй упэўненасцю і незалежнасцю.

Яскравымі прыкладамі мужчын тыпу «сігма» называюць такіх персанажаў, як Патрык Бейтман у фільме «Амерыканскі псіхапат» у выкананні Крысціяна Бэйла ці Тайлер Дзёрдэн з «Байцоўскага клуба» ў выкананні Брэда Піта. Сярод літаратурных герояў мінулага гэта Грыгорый Пячорын і Шэрлак Холмс.

У сучасным грамадстве сігма бой стаў сімвалам новай філасофіі, якая заклікае быць сабою, а не імкнуцца за натоўпам.

На сёння песня «Сігма бой» у выкананні расійскіх дзяўчынак на YouTube набрала звыш 60 мільёнаў праглядаў, патрапіла ў чарты Spotify, Shazam, iTunes. У сярэдзіне студзеня яна ўвайшла ў топ-10 чарта Billboard у катэгорыі Hot Dance / Pop Songs (танцавальныя / поп-песні). Сярод яе суседзяў — трэкі Білі Айліш, Арыяны Грандэ, Charli XCX і іншых сусветных зорак.

@dieterbohlen We love it@brucedarnell #sigmaboys #sigmaboys #sigmaboys#fy ♬ Sigma Boy - Сигма Бой - Betsy & Мария Янковская

Прыпеў песні стаў гукам для ролікаў у тыктоку і інстаграме, пад трэк сталі танцаваць вядомыя інфлюенсеры. Песню сталі перайначваць і выкарыстоўваць у гумарыстычных роліках.

@janro_2109 Sigma Boy #letra #gmod #juego #letra #musica #sigmaboy ♬ Sigma Boy - Сигма Бой - Betsy & Мария Янковская

А блогер Сухараўскі Сёгун — японец, які прыязджаў пажыць у Мінску і вучыў беларускую, — расказваў пра сігмарускую мову. Складана зразумець да канца яго канцэпцыю, але ў гэтай мове дадаюць бонусы за выкарыстанне беларускіх слоў.

@sucharauskishogun #японія #беларусь #японец #беларускіцікток #беларускітыкток ♬ som original -

У той жа час песня выклікала негатыўную рэакцыю некаторых еўрапейскіх палітыкаў. Еўрадэпутатка ад Германіі, прадстаўніца сацыяльна-ліберальнай партыі Volt Нэла Рыль прывяла «Сігма бой» у якасці прыкладу таго, як Расія праз культуру насаджае свой светапогляд.

Палітык выказала меркаванне, што песня «перадае патрыярхальныя і прарасійскія погляды на свет», і заклікала Еўрасаюз «спыніць нават гэтыя тонкія пранікненні і фальсіфікацыі» з боку Расіі.

Каментары31

  • Ня пан
    27.01.2025
    Чытаю меркаванне "забараніць песні" – і ня веру, што такое магчыма ў Еўропе ў 21 стагоддзі пачуць ад дэпутата. Нібы замшэлы савок кажа, а не прагрэсіўны еўрапейскі дэпутат. Гэта саўкі глушылі радыё ды забаранялі песні, алё. Трындзец, да чаго левачкі ўсё ж аднолькавыя – штр савецкія, што ліберальна-еўрапейскія
  • Барбара
    27.01.2025
    Хацелі як лепей, а забыліся на эфект Стрэйзанд. Але што зробіш, рэагаваць трэба.
  • лухта
    27.01.2025
    Elon musk: - sieg my boy )
    Нейкі гурт "Комбинация" American boy для малодшага школьнага ўзросту. І элемент "мяккай сілы".

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў101

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт9

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў101

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць