Грамадства77

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе

14 красавіка 2002 года ў раёне пуцеправода, які тады будаваўся, на гомельскай вуліцы Хатаевіча. знайшлі цела супрацоўніка гомельскай мытні. Тады знайсці забойцу не ўдалося, але справу так проста не пакінулі. Праз 20 гадоў, вывучаючы матэрыялы па забойстве, следчыя выявілі сувязь злачынства 2002 года з двума забойствамі жыхарак Гомеля ў 1997-м, піша БелТА.

Скрыншот з відэа

Крымінальныя справы аднавілі вясной 2024-га. За час следства правялі больш за дзвесце допытаў удзельнікаў працэсу, вочныя стаўкі, больш за дваццаць вымання дакументаў і ператрусаў. Акрамя таго, правялі звыш сямідзесяці розных экспертыз.

Гомельскія следчыя працавалі амаль па ўсёй краіне. У выніку ім удалося выйсці на грамадзяніна Арменіі і выставіць яму абвінавачванні. Пры гэтым былі сабраныя неабвержныя доказы таго, што менавіта ён забіў мытніка.

Акрамя таго, армяніна і ягонага знаёмага з Гомеля абвінавацілі ў згвалтаванні і забойстве 19-гадовай дзяўчыны, крадзяжы яе маёмасці, а таксама разбойным нападзе на састарэлую гамяльчанку і яе забойстве. Гэта тыя самыя злачынствы з 1997 года.

Таксама следчыя змаглі даказаць дачыненне гамельчука да здзяйснення шэрагу распусных дзеянняў у дачыненні да непаўналетняга і малалетніх, вырабу і распаўсюджванню парнаграфічных матэрыялаў.

Каментары7

  • Acab
    17.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Влад
    17.01.2025
    Так срок давности истёк.
  • Молодцы
    17.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Расія на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за 4 месяцы ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год20

Што за жанчына ў пілотцы і з чырвона-зялёным сцягам накінулася на антыпуцінскі пікет у Барселоне? Яна з Гомеля20

У Год жанчыны Лукашэнка зняў жанчыну-мэра5

Прызначаны новы кіраўнік Гомеля5

Міліцыя заклікае не купляць старыя тэлефоны. Прычына можа выклікаць у вас новую фобію альбо смех14

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе15

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць