Здароўе44

Спецыялісты раяць не прымаць некаторых вітамінаў на ноч

Мы часам п'ём вітаміны не задумваючыся. Спецыялісты адзначаюць, што прыём вітамінаў у неадпаведны час можа прывесці да непажаданых пабочных эфектаў. Асабліва трэба ўстрымацца ад прыёму некаторых вітамінаў вечарам.

Фота: vecteezy

Вітаміны групы B

Вітаміны групы B неабходныя для належнага функцыянавання крывяноснай і нервовай сістэм. Яны ўдзельнічаюць у выпрацоўцы сератаніну — гармону, які ўплывае на настрой і сон, а таксама ўскосна звязаны з утварэннем мелатаніну — гармону сну.

Аднак гэтыя вітаміны могуць узмацняць мазгавую актыўнасць, што часам выклікае цяжкасці з засынаннем пры вечаровым прыёме. Таму іх лепш прымаць у першай палове дня — раніцай ці падчас абеду. Яны добра засвойваюцца як з ежай, так і без яе, але прыём падчас ежы дапамагае знізіць рызыку страўнікавага дыскамфорту.

Вітамін D

Вітамін D, вядомы як «вітамін сонечнага святла», мае вялікае значэнне для здароўя костак, падтрымання нервовай сістэмы і імунітэту. Ён таксама валодае ўскоснымі антыбактэрыяльнымі ўласцівасцямі.

У той жа час, як адзначаюць спецыялісты, вячэрні прыём гэтага вітаміну можа запавольваць натуральную выпрацоўку мелатаніну, якая спрыяе здароваму сну. Таму рэкамендуецца прымаць вітамін D раніцай, каб падтрымаць натуральныя цыркадныя рытмы арганізма.

Мультывітаміны

Мультывітамінныя комплексы, як і асобныя вітаміны, трэба прымаць у вызначаны час сутак. Лепш за ўсё рабіць гэта раніцай падчас сняданку або ў абед.

Полівітаміны звычайна ўтрымліваюць тлушчараспушчальныя вітаміны (D, E, A, K), якія лепш засвойваюцца разам з ежай, што змяшчае тлушчы. Калі ў склад комплексу ўваходзяць вітаміны групы B, іх варта прымаць у першай палове дня (да 14:00), каб пазбегнуць праблем са сном.

Вітамін С

Гэты вітамін адыгрывае важную ролю ў арганізме. Ён падтрымлівае імунную сістэму, дапамагаючы лейкацытам знішчаць шкодныя мікраарганізмы. Таксама ён паскарае гаенне ран, умацоўвае сценкі сасудаў і рэгулюе выпрацоўку калагену, які важны для здароўя скуры і тканак. Акрамя таго, вітамін С спрыяе зніжэнню крывянога ціску і ўзроўню халестэрыну.

Аднак аскарбінавую кіслату, ці вітамін С, не рэкамендуецца прымаць на ноч. Прычына ў тым, што прыём гэтага вітаміну нашча ў некаторых людзей можа выклікаць раздражненне слізістай абалонкі страўніка. Акрамя таго, позні прыём можа справакаваць непрыемныя сімптомы, напрыклад, страўнікава-кішачны рэфлюкс (перамяшчэнне страўнікавага змесціва ў стрававод і ротавую поласць).

Кальцый

Позні вечар — не найлепшы час для прыёму кальцыю. Гэты мінерал можа зніжаць эфектыўнасць некаторых лекаў, напрыклад, антыбіётыкаў ці прэпаратаў ад гіпертаніі. Акрамя таго, кальцый здольны перашкаджаць засваенню жалеза, цынку і магнію. Таму яго варта прымаць асобна ад полівітамінаў або ежы, багатай жалезам.

У той жа час на ноч варта прымаць магній, бо ён спрыяе расслабленню мышцаў, супакаенню нервовай сістэмы і паляпшэнню засынання.

Незалежна ад часу сутак разам з ежай можна прымаць вітамін А.

Каб пазбегнуць магчымых непажаданых эфектаў (асабліва калі вы прымаеце іншыя лекі ці маеце хранічныя захворванні) і падабраць правільны час прыёму вітамінаў і мінералаў, дапаможа кансультацыя з доктарам.

Каментары4

  • Да ну
    14.01.2025
    А вось вытрымка з інструкцыі да кальцыю:

    Препараты кальция могут уменьшить всасывание из пищи железа, цинка и магния. Однако у людей с нормальной обеспеченностью этими минералами это не имеет клинического значения в долгосрочной перспективе. Пациенты с риском дефицита железа, цинка или магния должны принимать препараты кальция перед сном, а не во время еды, чтобы избежать замедления всасывания микроэлементов.

    Дык які магній на ноч? Атрымліваецца, што ўсё наадварот. Навошта блытаць людзей, калі ёсць дакладныя інструкцыі?
  • нейкая я мабыць наадваротная \:
    14.01.2025
    угу. стала прымаць магній, дык ноччу ногу звяло
  • Альфач
    15.01.2025
    Улад,

    Правильно, когда под боком потный колобок, а чарка разрешается только по праздникам, остается только магнием упарываться.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць