Свет3434

У Расіі расказалі пра паглынанне Беларусі як «элемент пасляваеннай рэальнасці»

Расійскае выданне «Медуза» на ўмовах ананімнасці пагаварыла з некаторымі прадстаўнікамі расійскіх «эліт» адносна іх чаканняў, расчараванняў і бачання будучыні, калі вайна ва Украіне ў 2025 годзе завершыцца. Сярод іншага ў іх адказах прагучала і тэма Беларусі.

Суразмоўцамі «Медузы» былі чыноўнікі, блізкія да адміністрацыі прэзідэнта і ўрада Расіі, два дэпутаты Дзярждумы, адзін сенатар і тры высокапастаўленыя чыноўнікі з розных рэгіёнаў краіны.

Гаворачы пра варыянты «новага парадку дня», які павінен вярнуць расіян да мірнага жыцця пасля гіпатэтычнага заканчэння вайны, суразмоўцы адзначалі, што ў Крамлі нібыта разглядаецца варыянт «больш глыбокай інтэграцыі» Расіі і Беларусі.

Адна з крыніц, блізкіх да пуцінскай адміністрацыі, патлумачыла гэта так:

«Умоўна, нейкія супольныя органы ўлады. Іх нават можна выбраць, правесці кампанію, паказаць новыя рэкорды. Злучэнне зямель, якія распаліся ў 1980-х — 1990-х гадах, саюз рэспублік. Гэта падзея, тут можна праявіць пазітыў, як гэта прадаваць — зразумела».

Пры гэтым, з ягоных слоў, рэалістычнасць такога сцэнару «цалкам залежыць ад Аляксандра Лукашэнкі, а ён відавочна хоча заставацца паўнапраўным кіраўніком».

Каментары34

  • Лёлік з-пад Лімасола
    09.01.2025
    глядзіце, не ўдавіцеся
  • бабруйчанін
    09.01.2025
    Звярніце увагу падобныя апытання пытання уздымаюць ..наратывы " мядузы " іньшыя " эхі цвіка- слезы даждя"
    Як пачалі трампісты гальмаваць з дапамогай а пасля перамогі Трампа увогуле уні разлічаю ці Салаўеў ці Хадаркоўскі Скабеева Латыніна СалавейВелер Белкоўскі ..ці Сіманян
  • вовачка
    09.01.2025
    Сбылись мечты народныя!!!!
    Большинство в РБ (Беларуси или БелЛЛОруССИИ это не важно) НИЧЕГО практически не заметит.. Ну может немножко придется привыкнуть к рублю (просто рублю а не беларускому рублю - даже проще станет).... Ну придется поменять со временем паспорт..... Большинство никуда не выезжает - так что и не заметит что нужен еще и загран..... Чиновники даже рады будут российским зарпалатам и новым российским начальникам..... И ВСЁ... Экономика - уже российская. Культура в широком смысле, от телевизора до тиктока - российская... Может быть фактор яыка заставит задуматься ??? Куда там!!! Беларуский язык - за его употребление сейчас СУДЯТ и САДЯТ. Носителей нэтивов - НЕТ. В школе учат как иностранный с переводом на родной по употреблению - русский... Так что ТОТАЛЬНОЕ БОЛЬШИНСТВО возмущаться сильно НЕ будет. НЕТ ПРИЧИН. Ну поп...т на кухне и на этом УСЁ. Кто виноват во всем вышеперечисленном? Или что делать? Ответы тут забанят ибо НЕ понравятся БОЛЬШИНСТВУ....

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць