Свет1313

Дамы якіх галівудскіх зорак згарэлі ў страшных лясных пажарах у Лос-Анджэлесе ФОТЫ

Дом Энтані Хопкінса згарэў дашчэнту, Лэдзі Гага вымушана была эвакуявацца. Але не толькі яны. Кадры з месцаў нагадваюць фільмы пра апакаліпсіс.

Галівудская кінапрадзюсарка Мэган Манція разам са сваім хлопцам Томасам глядзяць на свой знішчаны ў агні лясных пажараў дом. Фота: Ethan Swope / AP Photo

Як паведамляюць агенцтвы Reuters, Al Jazeera, The Nightly і іншыя, шматлікія амерыканскія знакамітасці пацярпелі ад страшных па маштабах лясных пажараў, якія ўспыхнулі днямі ў Лос-Анджэлесе і прыгарадах, закрануўшы багатыя раёны.

Сярод пацярпелых зорак, якія былі вымушаныя эвакуявацца са сваіх дамоў, — Пэрыс Хілтан, Лэдзі Гага, Майлі Сайрус. У зону эвакуацыі таксама трапілі дамы Стывена Спілберга, Тома Хэнкса, Брэдлі Купера, Бена Афлека, Джэніфер Эністан, Адама Сэндлера і Уіла Сміта.

Свае дамы праз пажары цалкам страцілі акцёры Адам Броўдзі (зорка мінулагодняга серыяла «Ніхто гэтага не хоча») і яго жонка Лейтан Містэр, Джэймс Вудс, Даян Уорэн, Джэймі Лі Керціс, Кэмеран Мэцісан, Мэндзі Мур і іншыя. Пажар знішчыў і дом вядомага акцёра Энтані Хопкінса коштам 6 млн даляраў.

Акрамя таго, у зону бедства трапіў дом былой суперніцы Дональда Трампа на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах у ЗША Камалы Харыс.

Згарэў дом сына Байдэна — Хантэра Байдэна. Дом ацэньваўся ў 4,2 млн даляраў. Сын амерыканскага прэзідэнта сам там не жыў, а здаваў нерухомасць у арэнду амаль за 16 тысяч даляраў у месяц. 

Дамы знакамітасцяў у раёне Pacific Palisades, што паміж Санта-Монікай і Малібу, ахінуты полымем. Фота: Mark J. Terrill / AP
Згарэлы дом акцёра Энтані Хопкінса. Фота: BackGrid / Vida Press
Лясныя пажары ў Лос-Анджэлесе і прыгарадах. Спадарожнікавы здымак Maxar

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў рэжым маштабнай стыхійнай бяды ў штаце Каліфорнія і загадаў аказаць федэральную дапамогу ў дадатак да намаганняў мясцовых уладаў па аднаўленні раёнаў, пацярпелых ад лясных пажараў. Байдэн таксама адклаў запланаваны візіт у Італію, каб засяродзіцца на аказанні дапамогі ў сувязі з пажарамі.

Пажары, якія назвалі найбуйнейшымі ў гісторыі Каліфорніі, выпалілі тысячы гектараў зямлі ў Лос-Анджэлесе і прыгарадах. Пяць чалавек загінулі, 100 тысяч чалавек былі эвакуяваныя, 1100 будынкаў згарэлі дашчэнту, яшчэ сотні тысяч засталіся без электрычнасці. Меркаваная шкода ад стыхійнага бедства ўжо ацэньваецца ў звыш 50 мільярдаў даляраў.

Каментары13

  • бомж
    09.01.2025
    офіс мусіць абвясціць сбор данатаў
  • Чарлі Шын - мудры інвестар
    09.01.2025
    Хтосьці там смяяўся з Чарлі Шына? Наркаман, алкаголік, лудаман прасраў домік у Малібу. Жаласны лузер. І хто зараз лузер?
    Дзесьці смяецца Чарлі Шын, як паспяховы інвестар, што своечасова скінуў неруху-інвестыцыю.
  • Тв
    09.01.2025
    Галівудскія мазгадурыцелі маюць столькі грошай дзякуючы недалёкім аматарам іхняга мастацтва падману, што без праблем могуць пабудаваць сабе сотні такіх дамоў…і ўсё за ваш кошт. ну а калі якому ня хопіць, то здыме яшчэ якую кіношку-падманку і вы з радасьцю аждасьуе яміу свае грошы

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць