Свет55

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту

А новы кіраўнік Сірыі адмовіўся паціснуць руку міністру замежных спраў Германіі Аналене Бербак — як жанчыне — падчас яе візіту з Сірыю.

Навінавы канал Almharar распаўсюдзіў фатаграфіі, на якіх міністр замежных спраў ФРГ Аналена Бербак з-за блюра стала непазнавальнай, піша BILD.

Яе французскі калега Жан-Ноэль Баро быў апублікаваны без рэтушы побач з сірыйскімі палітыкамі і іншымі мужчынамі.

Almharar звязаны са Свабоднай сірыйскай арміяй, найбуйнейшым на сённяшні дзень апазіцыйным рухам у Сірыі, які толькі што прыйшоў да ўлады. 

Таксама ў ходзе візіту новы кіраўнік Сірыі — лідар групоўкі «Хаят Тахрыр аш-Шам» Ахмед аль-Шараа (раней вядомы як аль-Джулані) адмовіўся паціснуць руку Аналене Бербак, імаверна, таму, што яна жанчына.

Ахмед Аль-Шараа на прыёме ў Дамаску працягнуў руку толькі яе французскаму калегу Жану-Наэлю Баро. Бербак ён павітаў інакш — прыклаўшы руку да сваіх грудзей. Іншыя сірыйцы таксама зрабілі падабенства паклону ў дачыненні да абодвух еўрапейскіх міністраў.

Кіраўнікі МЗС Францыі і Германіі 3 студзеня прыбылі ў Сірыю на перамовы з новымі ўладамі. «У Сірыі мы хочам дапамагчы ажыццявіць мірны пераход улады, які быў бы карысны для сірыйцаў і стабільнасці рэгіёна», — напісаў у сацыяльнай сетцы X Жан-Наэль Баро.

Каментары5

  • бабруйчанін
    05.01.2025
    Есць пратакол есць традыцыі
    Да Сыріі прыехалі якая толькі нараджаецца Лідзер Сіріі у гальштуке а гэта харам парушэнне " усіх традыцый" і нічога .
  • Прау́да ёсць!
    05.01.2025
    бабруйчанін, а ничего, что этим сирийским "оппозиционерам" помогал весь цивилизованный мир?...
  • Дойчляндэр
    05.01.2025
    Я б пакрыўдзіўся і больш туды не ездзіў, пакуль да жанчын не будзе чалавечага стаўлення.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік6

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік6

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць