Культура1111

У доме Джэка Нікалсана заўважылі карціну, падобную да «Евы» Суціна. Што за яна?

Карціна ў доме славутага акцёра ў Лос-Анджэлесе вельмі нагадвае вядомы твор Хаіма Суціна, які стаў адным з сімвалаў пратэстаў 2020 года. 

Карціна Суціна на сцяне дома Джэка Нікалсана. Нікалсан са сваёй дачкой Ларэйн на Новы год. Фота: інстаграм jacknicholsoncentral

Незвычайную ўважлівасць да дэталяў праявілі карыстальнікі фэйсбука. У карціне, хоць яны вісіць на заднім фоне ў ракурсе, без асаблівых цяжкасцей пазнаецца суцінская «Ева»: той жа фармат, тая ж каляровая гама, тыя ж складзеныя на грудзях рукі жанчыны. 

Але як такое можа быць, калі сапраўдная «Ева», набытая Белгазпрамбанкам на аўкцыёне Sotheby’s у 2013 годзе за $1,8 мільёна, захоўваецца ў Беларусі, у карпаратыўнай калекцыі банка? Можна было б западозрыць рэпрадукцыю ці аўтарскае паўтарэнне, але больш уважлівае параўнанне карціны на фотаздымку з «Евай» паказала, што гэта вельмі падобныя, але розныя творы.

На сцяне ў доме Джэка Нікалсана вісіць «Жанчына са скрыжаванымі рукамі», напісаная Хаімам Суціным каля 1929 года, праз год пасля стварэння «Евы». На ёй намалявана быццам бы іншая жанчына, яе рысы твару адрозніваюцца ад Евы, валасы больш светлыя, блуза не мае пышных рукавоў-буфаў і глыбей дэкальтавана. Нават рукі складзены інакш. 

«Жанчына са скрыжаванымі рукамі», напісаная Хаімам Суціным каля 1929. Фота: pubhist.com

Гэта карціна большая па памеры (88,9 x 63,5 см) за «Еву» (65 x 54 см). Паводле сайта Pubhist.com, прысвечанага мастацтву, гісторыі і мастацкім творам, Нікалсан валодае арыгіналам «Жанчыны са скрыжаванымі рукамі». 

Джэк Нікалсан зарэкамендаваў сябе як выдатны калекцыянер мастацтва, пачаўшы свой шлях у 1960-х гадах. У яго калекцыі прадстаўлены працы такіх выбітных мастакоў, як Пабла Пікаса, Анры Маціс, Агюст Радэн, Фернанда Батэра, Вільям-Адольф Бугро, Амедэа Мадыльяні, Рэнэ Магрыт і Энды Уорхал. Яго калекцыя засяроджана вакол твораў ХХ стагоддзя і сучаснага мастацтва, і ў 1995 годзе амерыканскі мастак Эд Руша назваў яе «адной з лепшых калекцый тут».

«Ева», напісаная Хаімам Суціным у 1928 годзе. Фота: Wikimedia Commons

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Пенсионеры роются по помойкам
    05.01.2025
    Ну я понимаю что Лукашенко виноват. Да. Он позволил этим банкнам просто вывести 1.8 миллиона наворованых денег зарубеж. Цена мазне - 30.000$
  • Не ПХП!
    05.01.2025
    Одни туалеты по милиону долларов делают, чиновники ябатьки, другие мазню по миллиону долларов покупают белачырвоные. Ну а на людей на страну им плевать всем по большому счёту. Наверное мы заслужили это.
  • Неправда
    05.01.2025
    Пенсионеры роются по помойкам, ты лгун (ья)!
    Пенсионеры разные! Кто-то 20 долларов покупает с пенсии, кто-то подрабатывает...
    По помойка никто не роется!

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць