Свет3434

Прэм'ер Славакіі пагражае спыніць пастаўкі электраэнергіі Украіне

Роберт Фіца менш чым праз тыдзень пасля візіту ў Маскву выставіў Украіне ўльтыматум. Ён заявіў, што ў адказ на абвешчанае Кіевам спыненне з 1 студзеня транзіту расійскага газу Славакія можа прыпыніць пастаўкі электраэнергіі, піша Бі-бі-сі.

Роберт Фіца. Фота: Omar Havana / AP

У сваім дзесяціхвілінным звароце Фіца папярэдзіў пра магчымыя меры ў адказ, калі Украіна не адмовіцца ад планаў спыніць транзіт расійскага газу. «Пасля 1 студзеня мы ацэнім сітуацыю і магчымыя меры супраць Украіны. Калі гэта будзе неабходна, мы спынім пастаўкі электраэнергіі, якая патрэбна Украіне падчас адключэнняў сеткі. Альбо мы дамовімся аб іншых шляхах», — заявіў ён.

Славакія з'яўляецца адным з ключавых партнёраў Украіны ў энергетычнай сферы. У выніку расійскіх ракетных удараў было знішчана больш за 80% энергетычных аб'ектаў Украіны.

Паводле слоў кіраўніка кампаніі «Укрэнерга» Уладзіміра Кудрыцкага, пазбегнуць блэкауту зімой 2024—2025 года можна будзе, у тым ліку, дзякуючы імпарту электраэнергіі з Еўропы. У кастрычніку Славакія абяцала забяспечыць Украіну аварыйнымі пастаўкамі энергіі.

Прэм'ер-міністр назваў рашэнне Украіны аб спыненні транзіту «надзвычай дарагім жэстам».

«Еўрапейскі саюз заплаціць каля 120 мільярдаў еўра больш за павышэнне цэн на газ і электраэнергію ў 2025 і 2026 гадах. Наша канкурэнтаздольнасць зноў знізіцца. Славакія страціць прыблізна паўмільярда еўра на транзітных зборах, Украіна страціць амаль мільярд еўра, а Расія, імаверна, страціць толькі 2,5 мільярда еўра. Мы пакаралі расіян, ці не так?» — сказаў Фіца.

Ён таксама дадаў, што ў выніку павысяцца цэны на газ у Славакіі, а краіна акажацца ў канцы ланцужка паставак, калі яны будуць ажыццяўляцца па альтэрнатыўных маршрутах. У гэтай сітуацыі, паводле Фіцы, выйграюць толькі ЗША.

22 снежня Роберт Фіца прыбыў на перамовы ў Маскву. Пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным славацкі прэм'ер заявіў, што яго візіт — адказ на дзеянні Зяленскага. За тры дні да гэтага Фіца паведаміў, што ўкраінскі прэзідэнт у размове з ім пацвердзіў намеры спыніць транзіт расійскага газу праз Славакію.

Украіна папярэджвала, што спыніць транзіт расійскага газу ў Еўропу з 1 студзеня 2025 года. Пагадненне паміж НАК «Нафтагаз Украіны» і «Газпрамам», падпісанае ў снежні 2019 года, заканчваецца 31 снежня 2024 года.

З 2022 года, нягледзячы на вайну з Расіяй, Украіна працягвала выконваць умовы пагаднення і забяспечваць транзіт расійскага газу ў Еўропу.

У сваім апошнім звароце, размешчаным у блогу прэм'ера, Фіца таксама асудзіў Зяленскага за адмову ад спынення агню. «Перамоўная пазіцыя Украіны пагаршаецца з кожным днём, і Украіна заплаціць велізарную цану за гэтую авантуру Захаду ў выглядзе страты тэрыторый і прысутнасці замежных войскаў», — заявіў ён.

Фіца прапанаваў Славакію ў якасці пляцоўкі для мірных перамоў і адзначыў, што абмяркоўваў гэтую тэму з Уладзімірам Пуціным. У найбліжэйшы час прэм'ер-міністр плануе наведаць Ватыкан і Турцыю, дзе таксама будзе ўздымаць пытанне спынення ваеннага канфлікту паміж Расіяй і Украінай.

Каментары34

  • Acab
    28.12.2024
    Ды партком УРСР не спыніуь транзыт.
  • Alex
    28.12.2024
    Посмотрим как ты запоешь когда путен на танке к тебе под окно газ приедет проводить. Подстилка кремлевская.
  • slavacka
    28.12.2024
    Фіца верціцца, як змяя - на выбарах ён набраў 23 адсоткі. Зараз кааліцыя распалася - усе ў чаканні распаду ўлады.
    Гаварыць і рабіць - розныя рэчы, электрыка, якая ідзе транзітам - не славацкая, перакрыць ён яе ня можа - адразу пападзе на грошы. І вялізныя грошы.
    Прачнуўся, казліна, добрай раніцы - калі астатнія краіны шукалі альтэрнатывы - ен разам з Арбанам гулялі на герояў і займаліся асабістымі справамі - рэформай угалоўнага закону, звальненнямі ў Міністэрстве унутраных спраў і г.д.

Цяпер чытаюць

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА1

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць20

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА1

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць