БелТА пасля розгаласу спярша падкарэктавала, а пасля прыбрала артыкул з акрэсленнямі «сіянісцкі»
Сёння палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман звярнуў увагу на з'яўленне на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТа матэрыяла, дзе замест слова «ізраільскі» паслядоўна выкарыстоўвалася азначэнне «сіянісцкі». Розгалас прымусіў агенцтва перагледзець сваю пазіцыю.

У паведамленні пра ракетную атаку Емена на Ізраіль, апублікаваным адразу пасля паўночы 17 снежня, ізраільскія СМІ названыя «сіянісцкімі медыя-крыніцамі» і «сіянісцкімі СМІ», а Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) — «сіянісцкай арміяй».

Дэ-факта беларускае дзяржагенцтва скапіравала і без рэдакцыйнай праўкі размясціла ў сябе рускамоўнае паведамленне іранскага інфармацыйнага агенцтва ІРНА.


Пасля таго спасылку на гэты матэрыял БелТА размясціў у сябе як мінімум адзін орган дзяржаўнай улады — Віцебскі райвыканкам.

На публікацыю, паводле звестак выдання «Позірк», звярнулі ўвагу замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску. Скрыншот тэксту з сайта БелТА пачаў распаўсюджвацца ў сацыяльных сетках.
Запахла незапланаваным міжнародным скандалам. Таму праз некаторы час БелТА змяніла фармулёўкі ў артыкуле на нейтральныя, а пасля і зусім прыбрала яго з сайта.


Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары
«Не все только плохое было связано в Германии с известным Адольфом Гитлером. Немецкий порядок формировался веками. Гитлер сформировал мощную Германию благодаря сильной президентской власти»