Усяго патроху44

Беларуская кухня за год пагоршыла свае пазіцыі ў свеце

Даведнік па нацыянальных стравах краін свету TasteAtlas абнавіў свой штогадовы рэйтынг найлепшых нацыянальных кухняў. Выданне Telegraf.news піша, на якім месцы апынулася Беларусь і якія традыцыйныя стравы карыстальнікі партала рэкамендавалі ўсім абавязкова пакаштаваць у Беларусі.

Фота ілюстрацыйнае

Сёлета Беларусь, у параўнанні з мінулым годам, апусцілася на чатыры пазіцыі і апынулася на 75 месцы. Пры гэтым ацэнку нацыянальнай кухні нашай краіны складальнікі рэйтынгу, наадварот, паднялі — з 3,99 да 4 балаў з пяці магчымых.

TasteAtlas — гэта эксперыментальны анлайн-даведнік па нацыянальных стравах краін свету, які злучыў у сабе элементы такіх папулярных сэрвісаў, як гід Michelin або Tripadvisor. На платформе, запушчанай у 2015 годзе харвацкім журналістам і прадпрымальнікам Маціяй Бабічам, сабраныя сапраўдныя рэцэпты нацыянальных страў, агляды і даследаванні па прадуктах харчавання, ацэнкі крытыкаў і водгукі наведвальнікаў рэстаранаў у розных кутках свету. Па прыблізных ацэнках, на партале ўжо сабрана інфармацыя пра 10 тысяч страў, напояў і інгрэдыентаў, а таксама пра 9 тысяч устаноў.

Якія стравы «абавязковыя» для тых, хто прыязджае ў Беларусь?

У спісе «абраных» складальнікамі рэйтынгу кавярняў і рэстаранаў традыцыйнай беларускай кухні апынуліся тры сталічныя ўстановы, а сярод найлепшых прадуктаў і вытворцаў апынулася беларуская гарэлка.

Што да самой ежы, то ў топ-3 самых папулярных беларускіх напояў трапілі крамбамбуля, старка і квас, а ў топ-10 беларускіх страў, якія абавязкова рэкамендуюць пакаштаваць турыстам, якія прыязджаюць у краіну ўпершыню, складальнікі рэйтынгу ўключылі наступныя:

  • жур,
  • дранікі,
  • халаднік,
  • сырнікі,
  • мачанка,
  • верашчака,
  • лазанкі,
  • пячыста,
  • поліўка,
  • банкуха.

А што суседзі?

Дарэчы, кухні ўсіх краін-суседак Беларусі ў сотню «найлепшых у свеце» таксама трапілі, збольшага яны цэняцца вышэй за беларускую.

11-е месца — Польшча з кашубскімі трускалкамі, верасовым мёдам і варэнікамі;

34-е месца — Расія з яе шашлыком, медавіком і блінамі;

39-е месца — Літва з яе традыцыйнымі грэнкамі, калдунамі і сырнікамі;

44-е месца — Украіна з варэнікамі, сырнікамі і пампушкамі;

79-е месца — Латвія з тварожнымі булачкамі і аладкамі ды іхнім варыянтам дранікаў.

А вось першае месца ў гэтым годзе дасталася Грэцыі, якая заваявала сэрцы карыстальнікаў «кулінарнага атласа» фісташкамі, фінікамі і аліўкавым алеем.

На другім месцы — Італія з яе піцай, пармезанам і джандуяй.

На трэцім — Мексіка з кесабірыяй і вострай таматнай сальсай.

Каментары4

  • Быўшая бабарыканка
    12.12.2024
    Якія яшчэ "трускалкі"? Можа "трускавкі", трускаўкі па-нашаму? А тое, што вы абазвалі "варэнікамі" мабыць "перогі" з тымі ж самымі трускаўкамі, на мой погляд, нешта жудаснае, як і варэнікі-пяльмені з іншых кухняў. Італія і Грэцыя - супер, згодна. Ну і без беларускіх дранікаў ніяк. На мой густ.
  • Воцат
    13.12.2024
    мясцовы2, ага.
    "Каханая, якая пяшчотная скура на твaiм твары!"
  • Ната
    14.12.2024
    Няма у Польшчы вырэникау а ни пяльменяу, фактычна ёсць пероги, вельми нясмачныя.

Цяпер чытаюць

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыецца яшчэ адзін будаўнічы гіпермаркет Mile

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь4

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

Украінскі беспілотнік вывеў са строю найбуйнейшы НПЗ «Раснафты»2

У самым цэнтры Мінска адкрылі ліванскі рэстаран

Украінскі пракурор спаліўся, калі яго жонкі — цяперашняя і былая — пахваліліся ў шоу «Супермама» занадта дарагім жыццём22

Большасць загінулых пры крушэнні фунікулёра ў Лісабоне — іншаземцы

Трамп вырашыў перагледзець міжнародную дамову, якая забараняе прадаваць магутныя баявыя дроны1

Афіцыйныя каталіцкія СМІ выразалі антываенную фразу ў гаміліі біскупа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць