Свет77

У Парыжы ўрачыста адкрылі адноўлены Нотр-Дам ФОТЫ

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон урачыста адкрыў Сабор Парыжскай Божай Маці (Нотр-Дам), адноўлены праз пяць гадоў пасля пажару. На цырымонію з'ехаліся многія высокапастаўленыя госці з розных краін, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Pascal Le Segretain/Getty Images for Notre-Dame de Paris

Сабор не толькі аднавілі пасля пажару, але і ачысцілі ад слядоў шматвяковых пылу і сажы, з-за чаго ён выглядае святлейшым, чым раней.

Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool

Праўда, рэстаўрацыйныя работы ўсё яшчэ не завершаныя: будаўнічыя рыштаванні дагэтуль атачаюць усходнюю частку сабора.

Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool

Сёння адбылася свецкая ўрачыстая цырымонія, а заўтра, 8 снежня, у саборы пройдзе першая каталіцкая імша. Будзе асвечаны новы алтар сабора, які быў спраектаваны сучасным мастаком Гіёмам Бардэ.

Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool

Часткай сённяшняй цырымоніі было «абуджэнне» аргана: ён не граў з моманту пажару, а цяпер інструмент на 8000 труб адрэстаўраваны і ачышчаны ад пылу. На ім сыгралі чатыры арганісты.

Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool

З-за шторму «Дара» цырымонію было вырашана праводзіць цалкам унутры сабора.

У Парыж прыбыло шмат ганаровых гасцей, у тым ліку абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, брытанскі спадчыннік трону Уільям, прэзідэнтка Грузіі Саламе Зурабішвілі, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла і іншыя палітыкі. Замест прэзідэнта ЗША Джо Байдэна прысутнічала ягоная жонка Джыл Байдэн.

Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool
Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool

На працягу наступнага тыдня Нотр-Дам будзе адкрыты для наведвальнікаў з 15:30 да 22:00 з панядзелка па пятніцу і да 20:00 у суботу і нядзелю. Увесь тыдзень будуць праводзіцца святочныя мерапрыемствы і спецыяльныя набажэнствы, а потым сабор запрацуе ў звычайным рэжыме і будзе даступны для вернікаў і турыстаў.

Фота: Pascal Le Segretain/Getty Images for Notre-Dame de Paris
Фота: Pascal Le Segretain/Getty Images for Notre-Dame de Paris

Пажар у красавіку 2019 года сур'ёзна пашкодзіў дах сабора і яго гатычны шпіль. На аднаўленне сабралі каля 846 мільёнаў еўра, і над рэстаўрацыяй працавалі каля 2000 чалавек.

У дзень, калі адбыўся пажар, Эмануэль Макрон паабяцаў, што гістарычны будынак будзе цалкам адноўлены, і адбудзецца гэта падчас яго прэзідэнцтва. На працягу шматгадовых рамонтных работ ён некалькі разоў наведваў будоўлю і трымаў працэс пад кантролем.

Фота: Pascal Le Segretain/Getty Images for Notre-Dame de Paris

Каментары7

  • елена 3%лена і
    08.12.2024
    ваў
    зашыбіс
  • за чо с
    08.12.2024
    У Парыж прыбыло шмат ганаровых гасцей, у тым ліку абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп,
    ,,,
    а. ну бачна.. укушае моцнае іскусства
    судзячы па благалепным твары яго его
  • гундос
    08.12.2024
    , а тваво лукашеску не запросили. сиди и умирай от злосци и зависци.

Цяпер чытаюць

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю39

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы думалі, што гэта ненадоўга». Што беларусам трэба вынесці з тактоўных намёкаў літоўцаў пра мову60

У Мінску з'явілася алея аўтарскіх лавак, створаная па эскізах школьнікаў ШМАТ ФОТАЎ7

«У нас татальнае падзенне». Прадстаўніца дырэктарата Bysol пракаментавала скандал са Стрыжаком36

Літоўскае тэлебачанне падкрэсліла, што ні Ціханоўская, ні яе прэс-сакратарка дагэтуль не валодаюць літоўскай мовай89

Арышт, СІЗА і тры гады «хіміі» за 4 фота расійскай вайсковай тэхнікі. Мікіта Лосік расказаў сваю гісторыю2

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў9

Андрэя Стрыжака часова адхілілі ад кіравання «Байсолам»49

Украіна атрымае абяцаныя Трампам Patriot не раней за вясну 2026 года — Spiegel2

Стала вядома, у якія ВНУ сёлета ёсць недабор1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю39

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць