Свет44

Туск паабяцаў узвесці ўмацаванні і на мяжы з Украінай

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск наведаў участак мяжы з Расіяй, дзе ўладкавалі адзін з сегментаў фартыфікацыйных умацаванняў у рамках праекта «Усходні шчыт». Выступаючы там, ён заявіў, што падобныя збудаванні будуць узведзеныя на межах не толькі з Расіяй і Беларуссю, але таксама і з Украінай.

Фота: x.com/donaldtusk

Па словах Туска, першы ўчастак сістэмы ўмацаванняў ужо цалкам гатовы.

«Усё, што мы робім тут — а мы будзем рабіць гэта і на мяжы з Беларуссю і Украінай, — накіравана на тое, каб стрымліваць і адпужваць магчымага агрэсара, так што гэта сапраўды інвестыцыі ў мір. Мы выдаткуем на гэта мільярды злотых, але ўжо цяпер уся Еўропа назірае за гэтым з вялікім задавальненнем і падтрымае, калі спатрэбіцца, гэтыя інвестыцыі і нашы дзеянні», — заявіў ён на брыфінгу.

Фота: x.com/donaldtusk

Ініцыятыва па стварэнні ўмацаванняў на мяжы з Расіяй і Беларуссю была прадстаўлена ў маі. Агульны бюджэт «Усходняга шчыта» на перыяд 2024-2028 гадоў складзе 10 мільярдаў злотых (каля 2,5 мільярда долараў ЗША).

1 лістапада Дональд Туск афіцыйна абвясціў пра пачатак будаўніцтва комплекса абаронных збудаванняў. Асноўная мэта праекта — стварэнне маштабнай абароннай інфраструктуры на ўсходнім флангу НАТА для супрцьдзеяння пагрозам, якія паходзяць ад Масквы і Мінска.

Каментары4

  • бабруйчанін
    30.11.2024
    Ну Вы ведаеце ))) А дзе хрэн а дзе рэдзька беларусу)))
  • Acab
    01.12.2024
    Ўмацаваньні на мяжы супраць войска - сьмецьце, а вось сноўдацца прыгонным перашкаджацьмуць.
    Галоўная мэта, аднак, як і ўсяе дзярждзейнасьці - пілаваньне бюджэтаў, а дадатковыя кайданы на прыгонных бонусам
  • Квартал 95
    01.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 14

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць