Свет88

Кабелі ў Балтыйскім моры пашкодзіў кітайскі сухагруз, які перавозіў расійскія ўгнаенні

Ён працягнуў якар 180 кіламетраў па марскім дне.

Еўрапейскія ваенныя караблі ўжо некалькі дзён утрымліваюць кітайскі гандлёвы сухагруз Yi Peng 3 у міжнародных водах. Паводле паведамленняў, судна даўжынёй 225 метраў і шырынёй 32 метры, якое перавозіла расійскія ўгнаенні, наўмысна пашкодзіла два важныя падводныя кабелі ў Балтыйскім моры, піша Bild.

Газета Wall Street Journal піша: «Гіганцкі сухагруз, які пакінуў расійскі балтыйскі порт Усць-Луга 15 лістапада, працягнуў свой якар на 111 міль (180 кіламетраў) па марскім дне, каб парваць кабелі».

Калі падазрэнні пацвердзяцца, гэта будзе чарговай атакай Расіі на крытычна важную для Еўропы інфраструктуру.

Пашкоджанні падводных кабеляў адбыліся 17 і 18 лістапада ў шведскіх водах. Першы кабель быў перарэзаны паміж Швецыяй і Літвой. У гэты момант быў адключаны транспондар судна, які фіксуе яго перамяшчэнне. Эксперты па марскіх перавозках называюць такія інцыдэнты «цёмнымі здарэннямі».

Аднак спадарожнікавыя даныя паказваюць: нягледзячы на значнае зніжэнне хуткасці, судна Yi Peng 3 працягвала рух. Яно перарэзала яшчэ адзін кабель паміж Германіяй і Фінляндыяй, а затым рухалася па зігзагападобнай траекторыі, пасля чаго падняла якар.

«Улічваючы спакойнае надвор'е і адсутнасць моцных хваль, верагоднасць выпадковага пашкоджання кабеляў якарам мінімальная», — заявіла аналітычная кампанія Kpler, якая займаецца аналізам дадзеных у галіне міжнароднага суднаходства, у інтэрв'ю для Wall Street Journal.

Расія адмаўляе любое дачыненне. «Абсурдныя і беспадстаўныя абвінавачванні», — сцвярджаюць у Крамлі. Аднак на борце кітайскага сухагруза знаходзяцца расійскія маракі.

Згодна з марскім правам, караблі НАТА не маюць права прымусіць Yi Peng 3 зайсці ў адзін са сваіх партоў. Таму нямецкія і шведскія ўлады вядуць перамовы з уладальнікам судна, каб атрымаць доступ на борт. Нямецкі патрульны карабель Bamberg таксама знаходзіцца на месцы, каб даследаваць пашкоджанні з дапамогай падводных дронаў.

Каментары8

  • китайский сухогруз
    29.11.2024
    Ворон ворону поможет
  • Ноўнэйм
    29.11.2024
    "Вядзе перамовы з уладальнікам".. А калі не атрымаеце дазвол, дык апусціце?🤦
  • Гной
    29.11.2024
    Так ніхто і не вінаваты

Цяпер чытаюць

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў1

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько1

Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа19

Буданаў сумняецца, што Ціханоўская зможа спыніць правакацыі Лукашэнкі17

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць