Грамадства77

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Раней паведамлялася, што ён — з сям'і кадэбістаў. З дапамогай праекта Digital intelligence team мы праверылі факты з біяграфіі Павелкі.

Віктар Павелка. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Віктару Павелку 36 гадоў. Родам ён з Мінска. Адвучыўся ў школе, пасля паступіў ва ўніверсітэт у Варшаве.

Па звестках Digital intelligence team, бацькі Павелкі не датычныя да сілавых структур. Бацька кіруе салонам прыгажосці ў Мінску, там жа працуе і маці. Датычныя яны і да іншай фірмы, якая прадавала касметыку — там працаваў нейкі час і сам Віктар. Бацька таксама меў ІП, якое здавала нерухомасць у арэнду.

Брат Віктара таксама займаецца бізнэсам, прадае банкаўскае абсталяванне і лічыльнікі банкнотаў. Апошнім часам бізнэс, падобна, перажывае не найлепшыя часы — па звестках DIT, у яго было некалькі судоў з тымі, каму ён быў вінен грошаў.

Чым Віктар Павелка займаўся ў Польшчы, дакладна невядома, але запісаў пра яго працу ў Беларусі пасля 2014 года ў базах няма. Ёсць ускосныя сувязі з Расіяй — ён быў кліентам некалькіх банкаў там, на 2023 год ягоныя рахункі працавалі. 

Нагадаем, імя Віктара Павелкі высветліла расійская «Медиазона». Выданне расказала, што яго асудзілі ў Польшчы па справе аб махлярстве і адмыванні грошай. Адной з 17 абвінавачаных тады стала вядомая ў Польшчы тэлевядучая Марцэліна Завадская, якую звязвалі з Павелкам рамантычныя стасункі.

Як расказвала польскае выданне Polityka, Павелка — сын афіцэра КДБ Беларусі, а ў Польшчы ён стварыў злачынную групу, якая прымушала людзей да махлярства. Сярод іх была і тэлевядучая Завадская.

Праўда, інфармацыя пра тое, што ён сын афіцэра КДБ не пацвердзілася, аніякіх сувязяў з сілавымі структурамі ў яго сваякоў няма. Магчыма, ён сам выдумаў нешта пра сябе, каб прыдаць сабе вагі, ці гэтую інфармацыю дадумалі крыніцы польскіх журналістаў.

Яму далі 3 гады і 8 месяцаў калоніі, але на той момант Павелка ўжо правёў у СІЗА два гады, таму неўзабаве мусіў выйсці на волю. 

Прозвішча Павелка аднойчы згадвае ў перапісцы юрыст Анатоль Бліноў, арыштаваны за арганізацыю нападу на Леаніда Волкава і іншых расійскіх апазіцыянераў.

«Ёсць навіна — ёсць кур'ер, які возіць залатыя манеты і грошы з Беларусі ў Швейцарыю і назад. Знаёмы майго нумізмата, — пісаў ён 1 снежня 2023 года. — Банкаўскі кур'ер — Павелка Уладзімір».

Пра каго менавіта тут ідзе гаворка, з перапіскі незразумела (не выключана, што Бліноў проста пераблытаў імя). Сярод блізкіх сваякоў Павелкі ніякіх Уладзіміраў няма.

У пракуратуры Польшчы «Медиазоне» паведамілі, што па справе аб нападах на расійскіх апазіцыянераў беларусу выстаўленыя тры абвінавачванні, сярод іх — арганізацыя нападу па палітычных матывах. Ён у СІЗА. Калі верыць лісту Блінова, Павелка супрацоўнічае са следствам і дае супраць яго паказанні.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Nemo
    30.11.2024
    Дык ента, вам кожны гэбнюк удаставерэнне паказваець?
  • Алесь
    30.11.2024
    Напрыклад, Лукашэнка хоча нармалізаваць адносіны з Захадам. Добра, няхай нармалізоўвае. Тады пагранпункты будуць адчыняцца, калі міграцыйны крызіс спыніцца.
    А тады можна дамовіцца са спецслужбамі Літвы, Латвіі і Польшчы, каб зрабіць дублікаты беларускіх рублёў, друкаваць поўнасцю арыгінальныя рублі.
    Заклікаць людзей не працаваць і не плаціць падаткі, а ў якасці дапамогі выплачваць гэтыя рублі. Напрыклад, па 1500 рублёў у месяц кожнаму, хто не плаціць падаткі.
    Каб атрымаць дапамогу, трэба выехаць у адну з краін ЕЗ (напрыклад, у Літву, Латвію або Польшчу).
    Электарат Лукашэнкі складае 30%, якія тэарэтычна будуць працаваць, астатнія 70% або па-за палітыкай, або супраць Лукашэнкі. Вось, напрыклад, апалітычны грамадзянін: перад ім выбар — працаваць і атрымліваць 1500 рублёў, альбо не працаваць. Відавочна, што 99% выберуць не працаваць. Такім чынам, Беларусь чакае сацыяльна-эканамічны калапс. І можна такім чынам выйсці на перамовы з рэжымам аб дэмакратызацыі.
  • Х369ft
    30.11.2024
    Былоб справедліва каб пасьля вызваленьня з турмы дэпартаваць яго у Беларусь. Злачынцы Польшчы не патрэбныя.

Цяпер чытаюць

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя31

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

Мінскія камунальнікі паказалі, што робяць са снегам, які прынёс цыклон «Улі»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя31

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць