Свет55

У Ізраілі памёр чалавек, які пакараў смерцю нацысцкага злачынцу Адольфа Эйхмана

Шалом Нагар, які выканаў смяротны прысуд у дачыненні да Адольфа Эйхмана, памёр ва ўзросце 86 гадоў. Эйхман — адзін з галоўных архітэктараў Халакоста — быў павешаны 31 мая 1962 года. Гэта адзінае ў сучаснай гісторыі Ізраіля прыведзенае ў выкананне смяротнае пакаранне. Асоба Нагара доўгі час трымалася ў таямніцы з-за пагроз помсты, піша Bild.

Шалом Нагар

Агенты Масада затрымалі былога оберштурмбанфюрэра СС Адольфа Эйхмана ў Аргенціне ў 1960 годзе і таемна даставілі ў Ізраіль для суда.

Нагархавелі, яўрэйскі імігрант з Емена, быў прызначаны адным з 22 ахоўнікаў злачынцы. Яму, у прыватнасці, даводзілася спрабаваць ежу Эйхмана, каб выключыць магчымасць атручвання.

Рашэнне аб прызначэнні Нагара катам было прынята лёсаваннем, паколькі добраахвотнікаў не знайшлося. Падчас пакарання Эйхман адмовіўся ад павязкі на вочы, папрасіўшы толькі келіх віна.

«Я стаяў з ім сам-насам у пакоі ў апошні раз і, як заўсёды, глядзеў яму проста ў вочы», — успамінаў Шалом Нагар.

Пасля пакарання злачынцы смерцю ён пайшоў у адстаўку, прысвяціўшы астатняе жыццё рэлігіі. Нагар стаў рабінам і да канца жыцця займаўся вывучэннем Торы.

Каментары5

  • Mroja
    27.11.2024
    І што? Навошта нам пра гэта ведаць? Сваіх герояў няма?!?
  • Кэп
    27.11.2024
    Mroja, чтобы не забыть что делать с восточным соседом устроившим геноцид
  • Самуэль Голденберг
    27.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць