Грамадства1111

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

З красавіка 2024 года запісацца на польскую візу можна толькі праз асабістую верыфікацыю. Для гэтага трэба загрузіць фота пашпарта, а таксама зрабіць сэлфі на камеру смартфона або камп'ютара. Змены ўвялі, каб зрабіць самастойную рэгістрацыю ў VFS Global больш даступнай і людзям не даводзілася звяртацца да пасярэднікаў. Ці стала ў выніку лепш?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Тыдзень хадзіла з двума тэлефонамі

Кацярына днямі запісалася на падачу дакументаў на польскую візу па запрашэнні ад сваяка. Яна апісвае, як цяпер выглядала працэдура. Пасярэднікі стварылі чат у вайберы для камунікацыі з тымі, хто таксама хацеў запісацца. Для запісу на візу трэба было запусціць бот у тэлеграме. Праз бота неабходна было даслаць усе патрэбныя даныя, а таксама фота апошняй старонкі пашпарта і сэлфі.

«Таксама ў чат дасылаюць спасылку на ўсталяванне дадатку, без якога запісацца немагчыма, бо наступныя дзеянні адбываюцца праз яго. Ёсць версія як для Android, так і для iOS, але пасярэднікі адразу папярэджваюць, што ва ўладальнікаў iPhone шанцаў паспяхова запісацца значна менш, чым у людзей з Android. Таму, калі ёсць магчымасць, раяць знайсці Android-прыладу», — тлумачыць Кацярына.

Паколькі ў жанчыны быў iPhone, а запісацца хацелася хутка, ёй давялося адшукаць свой стары тэлефон, усталяваць на яго дадатак і пастаянна насіць яго з сабой, каб не прапусціць момант рэгістрацыі.

«Запісацца атрымалася толькі з трэцяй спробы, але ўсё адно лічу, што гэта было даволі хутка. Таму з некаторым напружаннем і двума тэлефонамі я хадзіла ўсяго адзін тыдзень», — кажа яна.

Жанчына прызнаецца, што раней пасярэднікі запісвалі яе не раней, чым праз 2-4 тыдні ад моманту звароту.

«Па часе атрымалася добра, але сама працэдура складаная і нервовая. Увесь час трэба быць напагатове, а працэс рэгістрацыі адбываўся ў працоўны час, што стварыла дадатковыя нязручнасці.

Лічу, што раней было складана, а цяпер стала яшчэ горш. Грошы пасярэднікам усё адно плаціш, але раней ты заплаціў і нічога больш не рабіў, а цяпер трэба ўвесь час удзельнічаць у гэтым працэсе».

За паслугі пасярэднікаў Кацярына аддала 500 рублёў.

«Давялося не толькі плаціць, але і дадаткова губляць свой час і нервы»

Іншы суразмоўца, Міхаіл, рабіў працоўную польскую візу. Ён прызнаецца, што нават з дапамогай пасярэднікаў запісацца яму было няпроста.

«Усё рабіў па інструкцыі, але тройчы нічога не атрымлівалася. На розных этапах з'яўляліся нейкія памылкі. На чацвёрты раз вырашыў прыйсці ў офіс, і там дзяўчаты зрабілі ўсё ў маёй прысутнасці з майго тэлефона», — успамінае мужчына.

Міхаіл таксама лічыць ранейшую сістэму зручнейшай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР

«Я працую дальнабойшчыкам. Для мяне раз на год заплаціць за падачу на візу — не праблема. Але гэтым разам давялося не толькі плаціць, але і дадаткова губляць свой час і нервы».

Па знаёмстве са зніжкай

Анастасія, якая запісвалася месяц таму на нацыянальную візу, таксама звярталася да пасярэднікаў, хоць спачатку спрабавала ўсё зрабіць самастойна.

«Я спрабавала запісацца сама, спадзеючыся, што будзе прасцей. У навінах пісалі, што новая сістэма нібыта прыбірае пасярэднікаў. Але самой зарэгістравацца не атрымалася. Калі ўжо надакучыла спрабаваць, звярнулася да пасярэднікаў. Па знаёмстве мяне запісалі за 250 рублёў», — расказвае Насця.

Запіс па карце паляка

Яшчэ адзін суразмоўца, Андрэй, які запісваўся на візу па карце паляка, таксама пасля некалькіх няўдалых спроб пайшоў да пасярэднікаў.

«Але нават з імі запісацца атрымалася толькі праз два тыдні. За свае паслугі пасярэднік узяў 350 рублёў», — дзеліцца ён.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Даслаў пяць запрашэнняў — колькі віз далі?

Алег, які жыве ў Польшчы, за год даслаў пяць запрашэнняў сваякам і знаёмым у Беларусі.

«Я адсочваю, як ідуць справы з рэгістрацыяй тых, каго запрасіў. У выніку толькі сястра ў кастрычніку здолела самастойна запісацца. Цешча і цесць таксама без праблем падаліся, бо пенсіянеры не праходзяць гэтую працэдуру праз сайт.

Але сябрам не шанцуе: адзін ужо месяц безвынікова спрабуе сам і не здаецца. Іншы пасля некалькіх няўдалых спроб пайшоў да пасярэднікаў, але і яны ўжо два тыдні не могуць дапамагчы», — дзеліцца назіраннямі Алег.

Каментары11

  • Ptolemeus
    28.11.2024
    Палякі працуюць ??!!
    Не працавалі і не працуюць гультаі
  • Але ж...
    28.11.2024
    мне цікава, чым палякам намазана (грашыма, зразумела) у тым VFS Global? Гэта ж яшчэ адзін пасярэднік. Чаму немцы пазбавіліся ўсіх пасярэднікаў, раздаючы запісы непасрэдна праз Амбасаду, а паляки усё выдумляюць нейкія штукі але абавязкова з падментованай карторай?
  • Вася
    28.11.2024
    Журналісты! А дзе каментары ад візавага цэнтра і польскага МЗС?

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс11

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі спрабуюць адрадзіць «Волгу». Нехта засняў новую мадэль — гэта копія Geely11

Галоўны доктар Ельскай бальніцы, дзе ў маі памерла 14‑гадовая школьніца, узначаліў санаторый2

«Дурніца скончылася». Лукашэнка даручыў навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак26

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс11

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць