Свет11

Выбары ў Румыніі: у першым туры лідзіруе кандыдат, які крытыкаваў NATO і дапамогу Украіне

На другім месцы знаходзіцца дзейны прэм'ер-міністр, лідар Сацыялістычнай партыі (PSD) Марчэл Чалаку, які лічыўся фаварытам выбарчай гонкі.

Кэлын Джэарджэску. Фота: Alexandru Dobre / AP

Па выніках першага тура прэзідэнцкіх выбараў у Румыніі нечакана лідзіруе незалежны кандыдат Кэлын Джэарджэску, які раней уваходзіў ва ўльтраправы «Альянс за аб'яднанне румынаў» (AUR) і выказваўся з крытыкай ЕС і NATO. На другім месцы знаходзіцца дзейны прэм'ер-міністр, лідар Сацыялістычнай партыі (PSD) Марчэл Чалаку, які лічыўся фаварытам выбарчай гонкі, піша Бі-бі-сі.

Пасля падліку больш за 99% галасоў Джэарджэску набірае 22,8%, Чалаку — 19,3%. Абодва кандыдаты пройдуць у другі тур, які адбудзецца 8 снежня.

Першапачаткова галоўным канкурэнтам Чалаку лічыўся лідар AUR Джорджэ Сіміён, які, паводле папярэдніх даных, заняў чацвёртае месца.

Афіцыйныя вынікі не супадаюць з данымі экзітполаў, паводле якіх на другое месца выходзіла прадстаўніца Ліберальна-кансерватыўнай партыі Элена Ласконі. Урэшце яна заняла трэцяе месца.

Джэарджэску апытанні прадказвалі 16-17% і максімум трэцяе месца.

Канчатковыя вынікі будуць абвешчаны ў панядзелак пасля падліку галасоў у Бухарэсце і на ўчастках за мяжой.

У выбарах удзельнічала 13 кандыдатаў. Для перамогі ў першым туры неабходна было набраць больш за 50% галасоў.

Чалаку заяўляў, што ў яго ёсць «пэўны план па стварэнні больш развітай Румыніі, якая не пакіне нікога без увагі, унутраны план, заснаваны на эканамічным росце і інвестыцыях, і план па ўмацаванні ўплыву і аўтарытэту Румыніі за мяжой».

Ён таксама назваў «палітычнымі экстрэмістамі» палітыкаў, якія выступаюць супраць членства краіны ў ЕС і НАТО, і заявіў, што яны павінны быць «палітычна ізаляваныя».

Кэлын Джэарджэску быў аб'ектам крытыкі за прарасійскія выказванні, а таксама за сваю пазіцыю адносна адносін Румыніі з НАТО і ЕС.

У 2021 годзе ён заяўляў, што Паўночнаатлантычны альянс не будзе абараняць ніводнага са сваіх членаў у выпадку нападу Расіі, нагадвае Reuters.

Джэарджэску таксама крытыкаваў ваенную дапамогу Украіне з боку ЗША.

Сваю выбарную кампанію 62-гадовы палітык пераважна вёў у тыктоку, дзе атрымаў папулярнасць.

«Пасля 34 гадоў блукання румынскі народ упершыню пераможа на гэтых выбарах. Мая партыя — румынскі народ», — заявіў Джэарджэску.

Лідар «Альянса за аб'яднанне румынаў» Джорджэ Сіміён, які лічыўся асноўным канкурэнтам Чалаку, падчас выбарчай кампаніі не раз згадваў вайну ва Украіне, з якой мяжуе Румынія.

У 2022 годзе і пазней ён неаднаразова называў Уладзіміра Пуціна ваенным злачынцам, але пры гэтым выступаў супраць паставак зброі Украіне. Яго таксама абвінавачвалі ў сувязях з расійскімі спецслужбамі, на што Сіміён адказваў, што ён узначальвае «самую русафобскую партыю Румыніі».

Прэзідэнт Румыніі — кіраўнік дзяржавы і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі краіны. Ён абіраецца на 5 гадоў і валодае значнымі паўнамоцтвамі ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі.

Каментары1

  • .
    25.11.2024
    На Рэддзіце румыны пытаюцца, а хто гэта такі... Гэтыя выбары - добры прыклад, як у сучасным сьвеце лёгка маніпуліраваць людзьмі прац сацсеткі: літаральна месяц таму румынам у Цік-току пастаянна сталі пападацца відэа з тым чуваком, ён пачаў "вірусіцца", і вуаля: кітайска-расейская марыянетка лідзіруе ў выбарах.

Цяпер чытаюць

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада5

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэран «СВА» і былы чыноўнік Смаленшчыны зажыва згарэў у аўтадоме ў свой дзень народзінаў2

Падлетак на самакаце збіў жанчыну. Бацькі выплацілі ёй шалёныя грошы за шкоду6

Гомельскую суддзю, якая адпрацавала 25 гадоў і займалася палітычнымі справамі, выгналі за сістэматычныя дысцыплінарныя парушэнні10

У вышук аб'явілі легендарнага лыжніка Сяргея Далідовіча, удзельніка сямі зімовых Алімпіяд1

Пуцін сустрэўся з Аліевым і апраўдваўся за збіццё самалёта азербайджанскіх авіяліній9

У мінскім метро хутка з'явяцца новыя цягнікі2

Гамяльчанка пацікавілася, чаму з абласнога тэатра не здымаюць чырвона-зялёны дэкор, хаця святы мінулі — і тут панеслася9

Жанчына, у якой памерла дачка, праз сацсеткі шукае беларускі світшот, як быў у дзіцяці. Вытворца таксама адгукнуўся3

Нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры стаў Ласла Краснагаркаі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада5

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць