Грамадства

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Калекцыянеры і, магчыма, перакупы выстройваюцца ў чаргу ў касы Нацбанка ў Мінску на вуліцы Талстога, 6, каб купіць рэдкія і незвычайныя манеты. Гэта заўважыла Tochka.by. «Люстэрка» паглядзела, што сабой уяўляе «тавар», па які стаяць людзі.

Гаворка ідзе пра калекцыйную манету наміналам 50 рублёў «Легенда аб Менеску» серыі «Легенды гарадоў Беларусі». Гэта даволі рэдкая манета — агульны наклад срэбнай, што мае намінал 50 рублёў, — усяго 1200 штук. А медна-нікелевая наміналам 1 рубель — 1500 штук. Нацбанк увёў іх у абарачэнне 18 снежня 2023 года.

У продаж першая з іх паступіла толькі ў пятніцу, 15 лістапада (другую, якая на 1 рубель, пакуль яшчэ не прадаюць). Прадаюць яе ў касе Нацбанка па адрасе: Талстога, 6 у Мінску. Кошт — 350 рублёў, гаворыцца на сайце рэгулятара.

Чарга ля будынка Нацбанка ў Мінску. Фота: Tochka.by

Ля будынка Нацбанка ў Мінску ўжо некалькіх дзён выстройваецца чарга. Перад закрыццём касы людзі ладзілі пераклічкі і нават прызначалі дзяжурных на ноч. Не абыходзіцца без перакупаў, «каруселяў», куплі-продажу чаргі паміж людзьмі вузкага кола.

Памятная манета «Легенда аб Менеску» на 50 рублёў серыі «Легенды гарадоў Беларусі». Фота: belnumizmatika.by

Адна з асаблівасцяў манеты ў тым, што яна мае нестандартную форму з няроўнымі краямі, то-бок стылізаваная пад старадаўнія грошы.

Хоць прадаваць яе сталі нядаўна, ужо можна знайсці прапановы ад перакупаў. Цана адрозніваецца ў разы. Так, «Белнумізматыка» прапануе яе за 865,4 рубля.

Нядаўна на анлайн-аўкцыёне яе прадалі за 395 рублёў. Іншыя прадаўцы прапануюць па цане ад 400 рублёў.

У нашых суграмадзян можа быць яшчэ адна нагода пастаяць у чарзе ля касы Нацбанка. Да 31 снежня гэтага года там можна памяняць старыя беларускія рублі (узору 2000 года). Абмен старых грашовых знакаў на актуальныя банкноты і манеты праводзяць у суадносінах 10 000:1. Гэта значыць, што калі ў вас ёсць старая купюра на 50 тыс. рублёў, то цяпер яна роўная 5 рублям.

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць