Іспанія, Італія і Грэцыя следам за ЗША абвясцілі пра закрыццё пасольстваў у Кіеве ў сераду
Іспанская дыпмісія, як паведамляе агенцтва EFE, заявіла, што не будзе аказваць паслугі 20 лістапада з-за «павышанай рызыкі паветраных нападаў па ўсёй Украіне».

Ілюстрацыйнае фота
У электронным лісце, разасланым іспанцам, якія пражываюць у краіне, пасольства рэкамендавала выконваць усе рэкамендацыі мясцовых уладаў і знаходзіцца побач са сховішчамі, піша Бі-бі-сі.
Італія таксама прыпыніць працу пасольства ў сераду, гаворыцца на сайце дыпламатычнага прадстаўніцтва.
«З меркаванняў бяспекі пасольства Грэцыі сёння будзе заставацца закрытым для наведвальнікаў», — адзначылі ў дыпустанове Грэцыі.
У апошнія тыдні расійскія войскі ўзмацнілі атакі на інфраструктуру ўкраінскіх гарадоў.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Гэта і ёсць сапраўдны твар Байдэнаўцаў, якія чарговы раз паказалі, што пофіг ім на украінцаў. Для іх галоўнае сваіх выратаваць і Расію аслабіць.
Калі ўжо народ Украіны зразумее гэта?
І ў амаральных выканаўцах, якія за грошы здольныя на ўсё, і забіваць людзей на чужой тэрыторыі, і проста пісаць тупыя прэтэнзіі з хворай галавы на здаровую.