Вынікі новага даследавання паказалі, што папулярныя прэпараты для зніжэння вагі паспяхова змагаюцца з расстройствамі, звязанымі з ужываннем алкаголю.

Вынікі новага даследавання, праведзенага вучонымі з Фінляндыі і Швецыі, паказала, што прэпараты Ozempic, Wegovy і Victoz, якія імітуюць гармон GLP-1 і ў першую чаргу накіраваны на лячэнне цукровага дыябету другой ступні і атлусцення, могуць дапамагчы з алкагольнай залежнасцю.
Як пішуць аўтары ў сваім артыкуле ў часопісе JAMA Psychiatry, яны прааналізавалі медыцынскія запісы 228 тысяч чалавек з дыягназам «расстройства, звязанае з ужываннем алкаголю» за перыяд з 2006 па 2023 год. Ва ўсіх гэтых пацыентаў таксама было атлусценне ці дыябет другога тыпу.
Даследаванне выявіла цікавы эфект семаглутыду (актыўны інгрэдыент у Ozempic і Wegovy) і ліраглутыду (актыўны інгрэдыент у Victoza) на спажыванне алкаголю і звязаныя з ім праблемы. Так, людзі, якія іх прымалі, ужывалі менш алкаголю і радзей траплялі ў бальніцу па прычынах, звязаных з празмерным ужываннем алкаголю, чым іх равеснікі, якія не выкарыстоўвалі гэтыя прэпараты.
Аўтары адзначаюць, што эфектыўнасць прэпаратаў з семаглутыдам ці ліраглутыдам аказалася вышэйшай, чым у стандартных лекаў, спецыяльна прызначаных для лячэння алкагольнай залежнасці.
Так, сярод 4321 чалавека, які выкарыстоўваў GLP-1 прэпараты, якія змяшчаюць семаглутыд, толькі 222 чалавека (5%) былі шпіталізаваны па прычынах, звязаным з ужываннем алкаголю. Гэта значна менш, чым у тых, хто прымаў адмысловыя лекі для лячэння залежнасці. Там такіх выпадкаў было 40%.
Як піша Forbes, вынікі іншага даследавання, апублікаваныя ў часопісе Addiction, паказалі, што
ў пацыентаў з алкагольнай залежнасцю, якія прымалі прэпараты класа GLP-1, эпізоды запойнага п'янства адбываліся на 50% радзей, чым у іншых удзельнікаў. Акрамя таго, у людзей з апіёіднай залежнасцю верагоднасць перадазіроўкі знізілася на 40%.
Навукоўцы мяркуюць, што такі эфект GLP-1-прэпаратаў можна патлумачыць іх уплывам на вобласці мозгу, звязаныя з выпрацоўкай дафаміну. GLP-1 зніжае выпрацоўку гэтага «гармону задавальнення», што прыводзіць да аслаблення адыктыўных паводзін.
Аўтары папярэджваюць, што атрыманыя вынікі неабходна інтэрпрэтаваць з асцярожнасцю. Для таго, каб гаварыць з упэўненасцю, патрэбны дадатковыя клінічныя выпрабаванні.
Папулярныя прэпараты Ozempic і Wegovy справакавалі зусім нечаканы эфект у жанчын
На чорным рынку з'явіўся падроблены Ozempic — вельмі небяспечны для здароўя
У ЗША фармацэўтычныя кампаніі заплацяць сотні мільёнаў штрафаў за продаж прэпаратаў, якія рабілі людзей наркаманамі
7 моцных міфаў пра алкаголь
Дацкі фармгігант захоплівае свет лекамі ад атлусцення, але эканоміка Даніі пад пагрозай. Як так?
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары