Дональд Трамп, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, сустрэўся з дзейным прэзідэнтам Джо Байдэнам у Белым доме. Сустрэча абранага прэзідэнта з адыходзячым — даўняя традыцыя амерыканскага палітычнага жыцця.

Падчас сустрэчы Байдэн сказаў, што мае намер мірна перадаць уладу наступнаму прэзідэнту, а Трамп адказаў, што гэты працэс пройдзе «настолькі гладка, наколькі гэта магчыма», піша ВВС.
«Спадар абраны прэзідэнт і былы прэзідэнт, Дональд, віншую! Мы хочам забяспечыць гладкую перадачу ўлады і зробім усё магчымае, каб у вас было ўсё неабходнае, — сказаў Байдэн Трампу. — Сёння мы зможам абмеркаваць некаторыя з гэтых пытанняў. Сардэчна запрашаем – і з вяртаннем!»
«Палітыка — суровая рэч, а свет наогул часта не вельмі прыемнае месца. Але сёння ён прыемны, і я гэта вельмі шаную», — сказаў Трамп, пасля чаго абодва палітыка паціснулі рукі.
Падчас перадвыбарнай кампаніі Трамп і Байдэн жорстка крытыкавалі адзін аднаго і апошні раз сустракаліся падчас дэбатаў у чэрвені. Неўзабаве пасля іх Байдэн выйшаў з гонкі на фоне асцярог адносна яго ўзросту і здольнасці выконваць абавязкі прэзідэнта.
Сустрэча абранага прэзідэнта з адыходзячым — даўняя традыцыя амерыканскага палітычнага жыцця.
Аднак пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якія Трамп прайграў, але адмовіўся прызнаць паражэнне, такая сустрэча з Байдэнам не адбылася: тагачасны прэзідэнт адмовіўся яго запрасіць.
-
У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах
-
Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў
-
Зяленскі заявіў, што Пуцін загадаў вайскоўцам адмовіцца ад правілаў вядзення вайны падчас абстрэлаў Украіны
Каментары
таксама крыўдлівы, як вусаты?