Грамадства99

Расійскі баксёр і дэпутат Валуеў прыехаў у Жабінку і паблытаў Беларусь з Бранскай вобласцю

Экс-чэмпіён свету па боксе, а зараз дэпутат і актыўны прапагандыст вайны супраць Украіны пагутарыў з выхаванцамі баксёрскай школы ў Жабінцы.

Фота: 1Рэгіён

Валуеў прыехаў у Жабінку ў байцы з расійскім сцягам і з надпісамі «Радзіма» і «Вялікая Святая Русь» чамусьці па-англійску.

Экс-чэмпіён свету расказаў юным беларускім спартсменам, як прыйшоў у бокс, паразважаў, у чым сакрэт поспеху і сэнс жыцця, а таксама паказаў ім некалькі прыёмаў. Пасля гутаркі Валуеў фатаграфаваўся з дзецьмі, некаторым, акрамя чырвона-зялёных, далі расійскія сцяжкі.

Цікава, што ў відэа для сваіх сацсетак Валуеў дапусціў агаворку:

«Дзякуй вялікі ўсім арганізатарам, школе бокса і, вядома, федэрацыі бокса Бранскай… ой, прабачце, Беларусі за запрашэнне».

@brestcity #Валуев #Жабинка #спорт #Брест #БрестСИТИ #НовостиБреста #Беларусь #brest_by #brestcity #БрестСИТИ ♬ оригинальный звук - БрестСИТИ

На заканчэнне старшыня мясцовага райвыканкама Андрэй Кузьміч уручыў Валуеву «сімвалічны падарунак, які падкрэслівае сяброўства і адзінства Беларусі і Расіі». 

Дарэчы, Валуеў раней заяўляў, што «саюз Беларусі і Расіі непарушны», а беларусы і рускія — «адзін народ, змацаваны агульнай гісторыяй».

Валуеў пабудаваў паспяховую баксёрскую кар'еру, быў чэмпіёнам свету ў цяжкай вазе. Пасля таго, як кінуў спорт, ён быў акцёрам, тэлевядучым, потым падаўся ў палітыку. Валуеў з'яўляецца дэпутатам Дзярждумы ад «Адзінай Расіі» і актыўным прыхільнікам Уладзіміра Пуціна.

За публічную падтрымку вайны супраць Украіны ён унесены ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза і ЗША. 

Каментары9

  • feafania
    10.11.2024
    Ну не Русь там напісана, а Расея
  • Чел
    10.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Старадубшчына беларуская
    10.11.2024
    Будзе

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА2

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА7

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

У акупаваным Крыме ўдарам беспілотніка забіла пяць расійскіх вайскоўцаў1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць