Аўто

Змены ў транспартным падатку — з'явіцца больш ільготнікаў, а заможным наадварот давядзецца раскашэліцца

Анансаваныя змены ў падатковым заканадаўстве закрануць многіх аўтамабілістаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што хочуць змяніць?

Праект зменаў у Падатковы кодэкс апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Адно з галоўных новаўвядзенняў па транспартным падатку — пашырэнне спісу льготнікаў. У яго плануюць дадаць ваеннаслужачых тэрміновай службы і тых, хто праходзіць альтэрнатыўную службу.

Цяпер права на зніжку ў 50% маюць:

  • інваліды 1 і 2 групы;
  • ветэраны ВАВ;
  • шматдзетныя бацькі;
  • ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;
  • пенсіянеры.

Права на зніжку ў 25% маюць інваліды 3 групы.

За дарагія аўто давядзецца плаціць больш

Таксама плануюць адмяніць 3-гадовы ўзроставы цэнз для аўто падвышанай камфортнасці, за якія трэба плаціць падатак у 10-кратным памеры.

Узрост аўто, у дачыненні да якіх будуць прымяняць павялічаныя стаўкі (х10), будзе прыведзены ў пераліку, які вызначае ўрад.

То-бок згодна з прапанаванымі зменамі, з уласнікаў пэўных марак і мадэлей аўто змогуць працягваць спаганяць 10-кратны падатак нават пасля таго, як аўто дасягне трохгадовага ўзросту. 

Ранейшая рэдакцыя закона такую магчымасць не прадугледжвала, і, напрыклад, за 4-гадовыя Ferrari ці Lamborghini уласнікі плацілі падатак, як і за любое іншае аўто.

Стаўкі вырастуць

Апроч гэтага, з 1 студзеня 2025 года мусяць падрасці самі стаўкі транспартнага падатку.

Для фізічных асоб на легкавыя аўтамабілі масай:

  • да 1,5 т — з 66 рублёў да 70 рублёў;
  • больш за 1,5 т, але не больш за 1,75 т — з 87 да 92 рублёў;
  • больш за 1,75 т, але не больш за 2 т — са 110 да 116 рублёў,
  • больш за 2 т, але не больш за 2,25 т — са 131 да 138 рублёў;
  • больш за 2,25 т, але не больш за 2,5 т — са 153 да 161 рубля;
  • больш за 2,5 т, але не больш за 3 т — са 174 да 183 рублёў;
  • больш за 3 т — з 240 да 253 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць