Грамадства44

Дзермант русіфікаваў назву часопіса, у якім працуе галоўным рэдактарам

Часопіс для работнікаў сістэмы адукацыі «Гісторыя і грамадазнаўства» з прыходам новага кіраўніка змяніў і канцэпцыю, і назву.

Прапагандыст Аляксей Дзермант у маі 2024 года стаў галоўным рэдактарам навукова-метадычнага часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства». Выданне было прызначана для настаўнікаў гісторыі, грамадазнаўства, навукова-педагагічных работнікаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, у ім публікаваліся як артыкулы па методыцы выкладання гісторыі і грамадазнаўства, так і агульнагістарычныя працы.

Пры Дзерманте адзін з нумароў выйшаў яшчэ з ранейшай назвай. Цяпер галоўрэд прадставіў новую канцэпцыю выдання, якое называецца ўжо па-руску — «История и современность».

Фота: тэлеграм-канал Аляксея Дзерманта

З навукова-метадычнага часопіс ператварыўся ў навукова-папулярны. Асноўнай задачай выдання называецца «папулярызацыя дзяржаўных ідэалагічных і гістарычных канцэптаў Рэспублікі Беларусь». Пашырылася і мэтавая аўдыторыя, у якую ўключылі работнікаў органаў улады і ідэалагічнай вертыкалі, работнікаў СМІ, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і партый.

Першы нумар абноўленага часопіса прысвечаны «Дню народнага адзінства». На яго старонках Дзермант разважае пра беларускую ідэю, дэпутат і экс-кіраўнік Інстытута гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч «разглядае ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР як акт гістарычнай справядлівасці», а Юрый Глушакоў расказвае, «як чырвоная кавалерыя ў 1939 годзе вызваляла Заходнюю Беларусь». Анансуюць і інтэрв'ю з «жывой легендай КДБ».

Калі часопіс «Гісторыя і грамадазнаўства» выходзіў адзін раз на два месяцы, то абноўленае выданне будзе выходзіць раз на квартал. У рэдкалегіі, акрамя Дзерманта, з'явіліся яго калегі — прапагандысты Пётр Пятроўскі і Аляксей Аўдонін. Выходзіць часопіс будзе ў тым жа выдавецтвы — «Адукацыя і выхаванне».

Часопіс «История и современность» застаўся ў спісе ВАК для апублікавання вынікаў дысертацый па гістарычных і філасофскіх навуках. Артыкулы на беларускай мове, мяркуючы па правілах публікацыі, ён працягвае прымаць.

Пад назвай «Гісторыя і грамадазнаўства» часопіс выдаваўся з 2011 года, калі аб'ядналіся рэдакцыі часопісаў «Гісторыя: праблемы выкладання» і «Чалавек. Грамадства. Свет».

Каментары4

  • feafania
    21.10.2024
    Аляксей Карпюк неяк апавядаў сваім прыяцелям з Усходняй Беларусі пра прыход савецкай кавалерыі. Савецкія кавалерысты на худых кабылах, калі ўбачылі тоўстае сала ў Заходняй Беларусі, запыталі: "Хлопцы, а як вы сала склейваеце?"
  • Gorliwy Litwin
    21.10.2024
    Чакаем з нецярпеннем спец выпуска часопіса, прысвечанага Нацыянал-Чэкісцкаму Прымірэньню!
  • divide et impera
    21.10.2024
    Важны крок на шляху падзелу беларусаў на добрых і правільных (не гавораць і не пішуць па-беларуску) і экстрэмістаў (усе астатнія).

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць