Свет44

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе цяпер будзе стаяць на тэрыторыі гуманітарных карпусоў Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта. Урачыстае адкрыццё помніка на новым месцы адбылося ў рамках II форуму «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс», які гэтымі днямі праходзіць у Калінінградзе, паведаміла пасольства Беларусі ў Расіі. 

Скульптура вышынёй 3,5 метра і вагой 2 тоны выкананая з бронзы і была адлітая ў майстэрні ў Смалявічах. Яе аўтар — прафесар Беларускай акадэміі мастацтваў Анатоль Арцімовіч.

У 2004 годзе скульптуру Калінінградскай вобласці падарыла Калінінградскае зямляцтва беларусаў. Тады было вырашана паставіць помнік на пляцоўцы перад адміністрацыйным корпусам БФУ на вуліцы Аляксандра Неўскага ў Калінінградзе.

Падчас будаўніцтва новага кампуса БФУ адміністрацыя ўніверсітэта прыняла рашэнне аб пераносе помніка Скарыны да гістарычных карпусоў універсітэта, дзе навучаюцца студэнты гуманітарных спецыяльнасцяў.

Выступаючы на ўрачыстасці, былы дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ і рэктар Акадэміі кіравання пры Лукашэнку, а цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вячаслаў Даніловіч адзначыў, што «ў саюзнай дзяржаве мы захоўваем памяць пра людзей, якія ўнеслі велізарны ўклад у развіццё нашых народаў».

Каментары4

  • Слава Піцерскі
    05.10.2024
    Якіх рускабеларускіх народаў, Даніловіч, у Кёнігсберге? Што ты мелеш? Рускія туды прыпёрлісь, на чужую землю, прагналі жыхароў, і ты там зад прымасціць хочаш.
  • Саюзныя дзялюгі
    05.10.2024
    У Піцер трэба пераносіць. Бо ён менавіта там жыў і пісаў вершы.
  • жэўжык
    05.10.2024
    Слава Піцерскі, Францыск Скарына мае непасрэднае дачыненне да Кёнігсберга, бо ён там жыў: "У 1530 годзе Скарына з пэўных прычынаў апынуўся ў Караляўцы. Пра гэта стала вядома пасьля публікацыі ў 1918 годзе Аляксандрам Мілавідавым чатырох дакумэнтаў 1530 року прускага герцага Альбрэхта Старэйшага, васала Польшчы і пляменьніка караля Жыгімонта Старога"

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць