Грамадства2525

«Маё сумленне чыстае». Пратасевіч тройчы падкрэсліў гэта ў эфіры Беларускага радыё

Былы рэдактар Нехта прызнаўся, што раней яму было крыўдна чытаць артыкулы пра сябе ў «апазіцыйных медыя». А потым, маўляў, ён перастаў звяртаць на гэта ўвагу — бо сумленне чыстае.

Раман Пратасевіч Роман Протасевич Roman Protasevich
Раман Пратасевіч. Скрын відэа: radio_1 / YouTube

У праграме «Актуальны мікрафон» на Беларускім радыё Пратасевіча запыталіся, ці не страшна яму было ехаць на адпачынак за межы Беларусі.

«Ёсць сэнс нечага баяцца, калі здзейсніў нейкае злачынства, зрабіў нешта страшнае і гэтак далей. А маё сумленне чыстае. Мне баяцца няма за што», — адказаў ён.

Былы рэдактар Нехта прызнаўся, што раней яму было крыўдна чытаць артыкулы пра сябе ў «апазіцыйных медыя». А потым, маўляў, ён перастаў звяртаць на гэта ўвагу, адзначыў Пратасевіч і дадаў зноў: «І за што мне перажываць, калі маё сумленне чыстае?»

Вядучая звярнула ўвагу на тое, што Пратасевічу могуць захацець адпомсціць «калегі па журналісцкім цэху з апазіцыйных медыя» ці простыя беларусы, якія «збеглі з краіны ў 2020-м».

«Вы паўплывалі на жыцці шмат каго з людзей», — звярнула ўвагу вядучая.

У сваім адказе Пратасевіч пагадзіўся, што быў «адным з арганізатараў». Аднак, па яго словах, «кожны чалавек так ці інакш прымаў пэўныя рашэнні, якія змянілі яго лёс. Гэта тое самае, як казалі, што праз палітыку ў 2020-м годзе распалася вельмі шмат сем'яў. Дык гэтыя сем'і распаліся не праз палітыку, а гэта была адна з нагодаў. Гэта азначае, што ў сем'ях і так усё было, мякка кажучы, не гладка. І гэтаксама з чалавечымі лёсамі і жыццямі», — стаў тлумачыць Пратасевіч і згадаў у трэці раз пра сваё нібыта чыстае сумленне:

«І тут пытанне ў тым, што, па-першае, я зноў падкрэслю, што маё сумленне чыстае».

Ну а па-другое, па словах былога апазіцыянера, а цяпер электразваршчыка, ён гатовы да размовы, калі да яго ёсць нейкія прэтэнзіі.

Чытайце. Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў

Каментары25

  • понятно
    25.09.2024
    Тот случай, когда лучше молчать.
    И да, человек покатился, понаклонной, вниз.
  • Satan
    25.09.2024
    І маё таксама! (с) А.Г.Л.
  • Прывет, Ромка
    25.09.2024
    Здраднік.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў21

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ35

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

«Мы яе называем «фюрар Урсула». Лаўроў абразіў кіраўніцу ЕК11

Кітай будуе «Залатое кальцо» даўжынёй дзве траціны экватара2

Падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў пасольстве Італіі ў Мінску24

Пуцін уключыў у свой картэж пікап з зенітным кулямётам ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў21

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць