Грамадства55

У Баранавічах нечакана з’явілася ахоўная шыльда на старым будынку. Таго, хто яе павесіў, шукала міліцыя

Новы помнік архітэктуры вельмі здзівіў мясцовых краязнаўцаў і чыноўнікаў. 

Будынак па вуліцы Баранава, 32 у Баранавічах, які нечакана для ўсіх стаў «помнікам архітэктуры». Фота: bar24.by

Пра кур’ёзны выпадак паведамляе гарадскі партал bar24.by.

Ахоўная шыльда з’явілася на аднапавярховым будынку на вуліцы Баранава, 32 у ліпені гэтага года. На ёй была пазначана інфармацыя, што гэта «будынак былога гарбарнага завода. 1895 г.», які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай. 

Таблічку і яе з'яўленне актыўна абмяркоўвалі баранавіцкія краязнаўцы ў сацсетках. Ніхто не мог адшукаць ніякай інфармацыі пра такое прадпрыемства ў гэтым месцы. Пра будынак было вядома, што ён доўгі час выкарыстоўваўся рознымі ваеннымі структурамі. А з пачатку 1990-х гадоў там размяшчаецца крама. 

Ахоўная шыльда, якая з'явілася на доме. Фота: bar24.by

Баранавіцкі эколаг і краязнаўца Уладзімір Зуеў звярнуўся ў аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама з просьбай патлумачыць з'яўленне ахоўнай шыльды на гэтым будынку. На наступны дзень, па ягоных словах, шыльду ўжо прыбралі з будынка.

Чыноўнікі таксама не знайшлі такога будынка ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, не было пра яго інфармацыі і ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі.

У аддзеле культуры гарвыканкама ўдакладнілі, што ўсталяваная на фасадзе ахоўная дошка незаконная.

«Па выніках вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнікамі Баранавіцкага ГАУС і аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама, устанавіць асобу, якая мае дачыненне да яе ўстаноўкі, не ўдалося. Ахоўная дошка была аператыўна знята. Ва ўласніка будынка прэтэнзій няма».

Акрамя гэтага, аказалася, што ахоўную дошку вырабілі па старым узоры 2006 года, а з 2017 года дызайн ахоўных дошак у нашай краіне змяніўся.

Гарбарны завод у Мінску. Фота: Realt.by

Насамрэч гарбарны завод, пабудаваны ў 1895 годзе, унесены ў Дзяржаўны спіс, вось толькі не ў Баранавічах, а ў Мінску. Гарбарны завод у Мінску размяшчаўся ў карпусах па адрасе Кастрычніцкай вуліцы, 19, 23, 23А, якія сёння ўзятыя пад ахову. 

Шыльда ў Баранавічах выкананы па старым узоры 2006 года, на ёй адсутнічае выява дзяржаўнага герба, а ў слова «гарбарны» прапушчана першая літара — «арбарны». Мяркуючы па гэтых хібах, шыльда магла быць спісаная як брак вытворчасці і трапіла ў прыватныя рукі.

Сёння на былым гарбарным заводзе ў Мінску няма ахоўнай шыльды, але тая, што вісела раней, адрозніваецца ад той, якую павесілі ў Баранавічах. Фота: Яндэкс Карты

На будынку гарбарнага завода па Кастрычніцкай вуліцы, 19 пасля нядаўняй рэканструкцыі ахоўная шыльда знікла. Але на старых фота яе можна заўважыць на дальнім тарцы будынка — яе выгляд адрозніваецца ад той, што нечакана ўсплыла ў Баранавічах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Цім
    31.08.2024
    Дзе можна замовіць такую шыльду? Я б прымацаваў яе на "хрушчобе", у якой жыў некалі. Ад нараджэння да атрымання сярэдняй адукацыі :)
  • Ъыь
    31.08.2024
    Эюя, цудовная белорусская фамилия Ротшильд.
  • Ваўкалак
    31.08.2024
    Эюя, ад нямецкага shild

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»6

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Спартсмены носяць пластыр на носе, каб лепш дыхаць. Ці сапраўды гэта дапамагае?1

У Італіі ёсць горад у форме ідэальнай зоркі. Навошта яго так пабудавалі2

У Варшаве прайшлі публічныя чытанні «Дзядоў» Міцкевіча. Удзельнічалі і беларусы6

У Гродне на Дзень горада паставілі гіганцкую сырную талерку ФОТАФАКТ5

Пуцін прызнаўся Уіткафу і Кушнеру, што яму камфортна з імі працаваць8

Больш за двое сутак у дарозе. Беларуска расказала, як з'ездзіла ў аўтобусны тур у Грузію7

Да канца месяца мінскія вуліцы загадалі вызваліць ад аўтахламу4

У Брэсцкай крэпасці збіраюцца аднавіць мост на Пагранічны востраў. Так будзе прасцей турыстам5

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»6

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць