Здароўе

Медык папярэдзіў: есці ў розны час шкодна для здароўя

Вызначаны рэжым харчавання — адна з перадумоў добрага здароўя.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Пра важнасць рэжыму харчавання піша кандыдат медыцынскіх навук, эксперт «Курсу клопату пра сябе» Андрэй Белавешкін. Ён нагадвае словы прускага «караля-салдата» Фрыдрыха Вільгельма «вайна вайной, а абед па раскладзе».

Па словах эксперта, наша здароўе базуецца на чатырох рэжымах — харчавання, сну, працы і адпачынку, фізічнай актыўнасці.

Рэжым — гэта рэгулярная (штодзённая) прадказальная паслядоўнасць дзеянняў. Як тлумачыць эксперт, наш арганізм звярае і плануе актыўнасці паводле цыркадных рытмаў і любіць прадказальнасць. Гэта дазваляе яму наладжвацца і адаптавацца з меншай нагрузкай. Калі мы ямо больш-менш у адзін і той жа час, то ў нашай стрававальнай сістэме фарміруюцца ўстойлівыя ўмоўныя рэфлексы.

Даўней, у нашых дзядоў і баб, графік харчавання быў даволі строгім і вызначаным для ўсёй сям’і, цяпер у многіх сем'ях усё хаатычна. Што мы з'ямо, дзе і калі залежыць ад мноства выпадковых фактараў.

Вучоныя папярэджваюць — хаатычныя нерэгулярныя прыёмы ежы негатыўна ўздзейнічаюць на здароўе. Вынікі даследаванняў паказалі, што нерэгулярнае харчаванне негатыўна ўплывае на кагнітыўныя функцыі, павялічвае рызыку метабалічнага сіндрому, сардэчна-сасудзістых захворванняў, гастрыту з Helicobacter pylori, павышае артэрыяльны ціск.

Вынікі даследавання, падчас якога людзям мянялі графік харчавання са сталага на нерэгулярны (захоўваючы пры гэтым той жа набор прадуктаў), паказалі, што за 2 тыдні прыкметна мяняецца ўзровень інсуліну, агульнага халестэрыну і холестэролу. Нават перыядычны збой рэжыму, напрыклад у выхадныя, здольны павялічыць рызыку атлусцення.

Спецыялісты папярэджваюць, што пропускі прыёмаў ежы могуць мець фатальныя наступствы для людзей з цукровым дыябетам, павялічыць рызыку нырачнай недастатковасці.

Калі мы прапускаем прыём ежы, то ўзровень глюкозы і цукру ў крыві падае да небяспечна нізкага ўзроўню, што прыводзіць да такога небяспечнага захворвання, як гіпаглікемія, якое зніжае нашыя кагнітыўныя здольнасці, можа выклікаць галавакружэнне і моцную стомленасць.

Пасля пропуску прыёму ежы мы схільныя да пераядання, што прыводзіць да рэзкага росту ўзроўню цукру ў крыві, зніжэнню нашай энергіі, адчуванню моцнай стомленасці, росту артэрыяльнага ціску. Высокі крывяны ціск, у сваю чаргу, шкодзіць крывяносным сасудам нырак, перашкаджаючы іх правільнаму функцыянаванню.

У які час правільна есці?

Белавешкін рэкамендуе сачыць за тым, каб харчаванне было рэгулярным, у адзін і той жа час. Важна ўсвядоміць, што нашая прадуктыўнасць базуецца на павазе да сваёй фізіялогіі, што рэжым харчавання, спорту, сну і працы — гэта фундамент усяго астатняга.

Спецыяліст раіць пачынаць тыдзень з планавання гадзін прыёму ежы, а ўжо затым — працоўных пытанняў. Сумесныя абеды і вячэры з сям'ёй і сябрамі павінны адбывацца ў звыклы час. І гэта павінна стаць традыцыяй.

Падвышэнне рэгулярнасці харчавання дапамагае кантраляваць голад, зробіць працэс пахудзення больш лёгкім, палепшыць біямаркеры. Для правільнай ацэнкі рэгулярнасці свайго харчавання дапаможа вядзенне харчовага дзённіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў10

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Лосік расказаў, як сядзеў у СІЗА КДБ з дэлегатам УНС — палкоўнікам міліцыі, які п'яным ледзь не забіў жонку3

Галоўную ялінку Добруша спілавалі ў двары мясцовай жыхаркі ФОТЫ4

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі82

Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў Дзмітрыя Лукашэнку28

КДБ гадамі выкарыстоўваў шпіёнскую праграму для сачэння за журналістамі7

Расія не збіраецца спыняцца. Міністэрства абароны РФ назвала задачы «СВА» на 2026 год5

У «Мінск-Свеце» ў наступным годзе плануюць перастаць будаваць жыллё2

Пуцін: Расія зойме свае гістарычныя тэрыторыі24

У сувязі з нападам школьніка на вучняў у Падмаскоўі ўзмацняюць меры бяспекі ў школах Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў10

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць