Бацька ўзяў на рыбалку малалетняга сына і выпадкова закінуў вуду на высакавольтныя правады. Пацярпелі абодва.

Інцыдэнт адбыўся 24 жніўня на возеры Салдацкае ў Бабруйскім раёне, паведамілі ў МНС.
У выніку 44-гадовы мужчына атрымаў сур'ёзныя апёкі ад электратраўмы. Апёкі таксама атрымаў ягоны 8-гадовы сын, які ў той момант знаходзіўся побач.
Пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцу: бацька знаходзіцца ў рэанімацыі з апёкамі 1-4-й ступені, а хлопчык накіраваны на абследаванне. Па інфармацыі МНС, выратавальныя службы на месца здарэння не выклікаліся.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары