Кіно11

Навінкі Берлінскага кінафэста

Пачаўся 60-ты Міжнародны Берлінскі кінафэст, які прэзентуе стужкі Скарсэзэ і Паланскага.

Галоўны ўдзельнік гэтага Берлінскага кінафэсту, пэўна, не ступіць на ганаровы чырвоны ходнік. Раман Паланскі пад хатнім арыштам. Нагадаем, яшчэ з 1977 г. яго абвінавачваюць у згвалтаванні.

У новым палітычным трылеры Паланскага «Прывідны аўтар», што зняты паводле кнігі Роберта Гарыса, галоўную ролю сыграў Эван Макгрэгар. Ён — пісьменнік, якога наняў рэдагаваць мемуары экс-прэм'ер Брытаніі (у выкананні Пірса Броснана). У працэсе рэдактуры ўсплываюць змрочныя таямніцы жыцця палітыка. І ў літаратара пачынаюцца праблемы...

Гэта першая паўнаметражная стужка Паланскага за 5 гадоў пасля «Алівера Твіста».

Але не толькі стужка Паланскага будзе цэнтрам увагі ў Берліне: Марцін Скарсэзэ («Банды Нью-Ёрка», «Авіятар») прадставіць свой новы крымінальны трымценнік «Пракляты Востраў» з Леанарда Ды Капрыо ў галоўнай ролі. Прэм'ера адбудзецца па-нямецку за некалькі дзён да сусветнага пракату (у Беларусі трылер пачнуць паказваць ад 18 лютага).

І яшчэ фільм, варты ўвагі: амерыканец Ноа Баўмбах (аўтар сцэнару оскараноснага камэдыйнага «Кальмара і Кіта») прадставіць сваю трагікамедыю «Грынберг» з Бэнам Стылерам («Ноч у музеі»). Яна пра крызіс сярэдняга веку.

Рыхтуючы фестываль, не забыліся немцы і пра справу папулярызацыі сваёй кінакласікі: падчас кінафэста адбудзецца рэтра-паказ стужкі легендарнага Фрыца Ланга «Метропаліс», маці ўсіх фантастычных антыўтопіяў. Гледачам прапануюць адноўлены фільм, з сцэнамі, якія шчасліва знайшліся ў 2008 годзе. А яшчэ ў Берліне, усё роўна як у Лос-Анджэласе, з нагоды фэстывалю будзе ўрачыста адкрытая Алея Зорак, на якой будуць увекавечаныя імёны вядомых дзеячаў кіно.

Кінафэст у Берліне працягнецца 10 дзён, а яго пераможцы будуць абвешчаныя 20 лютага. Ганаровымі гасцямі кінафэсту зробяцца Жэрар Дэпард'ё, Бэн Стылер і Жанна Маро. Перамога Берлінскага кінафэсту — заяўка на «Оскара»: напрыклад леташняя пераможца, перуанская драма «Малако смутку» пазмагаецца праз месяц за «Оскара» у намінацыі «Найлепшы замежны фільм».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць