Пачалі выходзіць вызваленыя па памілаванні палітвязні. Выйшлі як мінімум сем чалавек
Сярод іх ёсць людзі з сур'ёзнымі захворваннямі.

Стала вядома, што на волю пачалі выходзіць людзі па памілаванні. На сённяшні момант вядомы імёны шасці чалавек, сярод іх ёсць людзі з сур'ёзнымі захворваннямі, піша праект Dissidentby.
У пятніцу Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 чалавек (16 мужчын і 14 жанчын). Аднак невядома, ці ў іх склад уваходзяць 18 чалавек, што выйшлі на волю 2 і 3 ліпеня.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары