Свет33

Махляры развялі расійскую спявачку Ларысу Доліну. Яна перавяла ім мільён даляраў

Сёння раніцай у кватэру народнай артысткі ў Хамоўніках прыехалі пяць чалавек і заявілі, што яны новыя ўласнікі.

Shot

Ларысу Доліну развялі ашуканцы: яна сама прадала кватэру ў Маскве і перавяла грошы невядомым. Папярэдне, спявачка аддала махлярам больш за 100 млн расійскіх рублёў (1,1 млн даляраў), піша Shot.

Сёння раніцай у кватэру народнай артысткі ў Хамоўніках прыехалі пяць чалавек і заявілі, што яны новыя ўласнікі. Ахоўнікі паведамілі ў паліцыю пра спробу незаконнага пранікнення ў элітны ВК і заблакавалі ўсе выхады. «Новых уладальнікаў» затрымалі на месцы. З імі цяпер працуюць следчыя.

Shot

Дакладная сума здзелкі высвятляецца. Таксама супрацоўнікі шукаюць ашуканцаў, якія падманулі 68-гадовую спявачку.

Па даных Shot, плошча пяціпакаёвай кватэры Долінай у Хамоўніках — 236 квадратаў, яе прыкладны кошт — 150 млн расійскіх рублёў (1,67 млн даляраў).

Каментары3

  • хе-хе
    13.08.2024
    Лариса "Пропер" Долина.
  • Спадар
    13.08.2024
    Ватная "пявунья" дазігавалась...;)))
  • Янка
    13.08.2024
    Z-спявачку (якая з 3 гадоў расла ў Адэсе) ня кроплі не шкада. Фактычна да махляроў трапілі яе грошы, атрыманыя за падтрымку дыктатуры і агрэсіі.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе38

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць