Сям‘я вызваленага палітвязня Кара-Мурзы пазваніла яму з Авальнага кабінета ў прысутнасці Байдэна. Той быў уражаны
Асуджаны на 25 гадоў калоніі і выпушчаны ўчора на волю ў рамках абмену расійскі палітык Уладзімір Кара-Мурза прыляцеў у Германію, а не ў ЗША. З Белага дома ў Вашынгтоне яму патэлефаналі дочкі

Джо Байдэн стаяў уражаным ад размовы, спачатку ён гладзіў па руцэ адну з дачок, а потым застыў.
Уладзімір Кара-Мурза падчас размовы сказаў наступнае:
«Я быў упэўнены, што памру ў турме. Я не веру ў тое, што адбываецца. Мне ўсё яшчэ здаецца, што я сплю ў сваёй камеры ў Омску, замест таго, каб чуць ваш голас. Але я хачу сказаць, што вы прарабілі цудоўную працу, выратавалі так шмат жыццяў. Здаецца, нас 16 чалавек у гэтым самалёце [адпраўленыя ў Германію — НН]. Мне не здаецца, што ў свеце ёсць шмат важнейшых рэчаў за выратаванне чалавечых жыццяў».
Кара-Мурза цяпер у шпіталі пад Кёльнам разам з іншымі палітвязнямі, дзе яны праходзяць абследаванне.
Як праходзілі перамовы, што прывялі да самага буйнога абмену зняволенымі з часу халоднай вайны
Нямецкія эксперты лічаць абмен зняволенымі небяспечным прэцэдэнтам
Дзеці шпіёнаў Дульцавых толькі пры абмене даведаліся, што яны расіяне, а не аргенцінцы?
Вызваленыя грамадзяне ЗША сустрэліся з роднымі ФОТАФАКТ
Павел Слюнькін: Гэты абмен — балючы ўдар па беларусах
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Гэты мурза такі самы Z-этнік як і ўсе расейцы. Бліжэйшы прыклад - Гіркін - z-этнік, але крытыкаваў Пуціна, то і сядзіць. Мурза тое самае, толькі боінг не збіваў.
Дык якога... паважаная Наша Ніва розным нягодніка рэкламу тут робіце???