Свет22

Еўропа павінна быць гатовая да дзесяці гадоў вайны ва Украіне — генеральны сакратар НАТА

Столтэнберг зноў заклікаў еўрапейскія краіны павялічыць асігнаванні на дапамогу Украіне.

Енс Столтэнберг. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

На думку генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга, Еўропа і НАТА павінны быць гатовыя да таго, што вайна ва Украіне зацягнецца гадоў на дзесяць — але парадокс сітуацыі, на ягоную думку, палягае ў тым, што чым больш пераканаўча заходнія саюзнікі будуць дэманстраваць, што гатовыя да доўгай вайны, тым хутчэй яна можа скончыцца, піша Бі-бі-сі.

Адказваючы ў інтэрв'ю Бі-бі-сі на пытанне, ці варта краінам НАТА быць гатовымі да таго, што вайна ва Украіне зацягнецца даўжэй чым на дзесяць гадоў, Столтэнберг адказаў: «Так».

«Але галоўнае тут тое, што чым мацней мы падтрымліваем Украіну і чым даўжэй мы гатовыя яе падтрымліваць, тым хутчэй вайна можа скончыцца. Парадокс у тым, што прэзідэнт Пуцін цяпер лічыць, што можа нас пераседзець. Таму вайна і працягваецца», — сказаў Енс Столтэнберг.

«А калі мы вельмі ясна даем зразумець, што мы тут надоўга, што мы цвёрда маем намер доўга дапамагаць Украіне, тады мы ствараем умовы для развязання канфлікту, пры якім Украіна атрымае перамогу як суверэнная незалежная дзяржава», — працягнуў генеральны сакратар.

Енс Столтэнберг праслужыў генеральным сакратаром НАТА 10 гадоў і сыдзе з гэтай пасады ў кастрычніку гэтага года. Яго зменіць былы прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ.

Столтэнберг зноў заклікаў еўрапейскія краіны НАТА павялічыць асігнаванні на дапамогу Украіне. Еўрапейцы і Кіеў асцерагаюцца, што калі ў ЗША да ўлады вернецца Дональд Трамп, ён можа зрэзаць або зусім спыніць фінансаванне дапамогі Украіне.

Енс Столтэнберг упэўнены, што ЗША не пакінуць НАТА На яго думку, моцны альянс — у інтарэсах саміх Злучаных Штатаў, і большасць у абедзвюх партыях падтрымліваюць НАТА, што відаць і па заявах і дзеяннях кангрэсменаў, і па выніках апытанняў грамадскай думкі.

«Незалежна ад таго, што вы думаеце пра стаўленне ЗША да НАТА, правільна будзе самім больш укладваць у нашу абарону. Па-першае, гэта павялічвае імавернасць таго, што ЗША застануцца нашым моцным саюзнікам. Па-другое, калі здарыцца нешта вельмі дрэннае, то Еўропе і Канадзе не перашкодзіць мець на гэты выпадак больш моцную абарону», — дадаў генеральны сакратар НАТА.

Столтэнбэрг прызнаў, што раней Трамп абсалютна правільна і абгрунтавана крытыкаваў еўрапейскія краіны за тое, што яны мала выдаткоўваюць на свае войскі і занадта залежаць ад ЗША. Але цяпер, як адзначыў генеральны сакратар НАТА, сітуацыя змянілася.

Каментары2

  • Васіль
    19.07.2024
    Вось гэта "парадокс" дык "парадокс".
    Еўрасаюз - "фсё".
  • Трэба мець цярпнне
    19.07.2024
    Гэта вайна магчыма не на дзесяцiгоддзе, а на дзесяцiгоддзi. Войны як у Лiвii, так i ý Сiрыi ýжо больш за 13 год трываюць, па просту ý краiнах Захада прызвычаiлiся i асаблiва не асвяшчаюць баявыя дзеяннi, у некаторай ступенi ýспрымаецца як рэчаiснасць. З расейска-украiнскай вайной хутчэй за ýсё так сама будзе. Тым больш, як любяць акцэнтаваць украiнцы, яшчэ з 2014 года ýварванне пачалося i акупацыя Крыма, абвяшчэннi "днр" i "лнр", а гэта ýжо больш за 10 год. Да 2022 года нават некаторым украiнцам гэта не замiнала жыць сваiм жыццём.

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана2

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму22

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна5

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12

Ад Прыпяці да Каўказа. Як сям’я з-пад Мінска падарожнічае на кэмперы

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей28

Францыя ўрэгулявала 400‑гадовую тэрытарыяльную спрэчку з Нідэрландамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць