Эканоміка33

Дактары з Туркменістана, швачкі з Непала. Работнікаў з якіх краін актыўна прыцягвае Беларусь

У Беларусі ўжо год дзейнічаюць спрошчаныя правілы для ўезду замежніх работнікаў. МУС падзялілася статыстыкай за 2023 год.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: пасольства Туркменістана ў Беларусі

У Беларусь у 2023 годзе прыехалі 9,5 тыс. замежных працаўнікоў з краін, якім патрабуецца праходзіць легалізацыю. І яшчэ 3,9 тыс. — з Еўразійскага эканамічнага саюза, пішуць «Белорусы и рынок».

Гэтая лічба большая за значэнне папярэдняга года (10,7 тыс.), яна вырасла за кошт краін па-за ЕАЭС — адтуль прыехала на 2,6 тыс. чалавек больш. Тым не менш, колькасць гастарбайтараў усё яшчэ моцна адстае ад 2019-2020 гадоў, калі ў краіну прыбывала каля 17 тыс. чалавек.

Каго ўдалося прыцягнуць?

У 2023 годзе, як і ў папярэднія перыяды, на першым месцы па колькасці прыезджых работнікаў стаяць расіяне, а на другім — кітайцы. Апошніх у 2022 годзе заехала 2 тыс., а ў 2023 — ужо 2,4 тыс.

У тройку лідараў прабіўся Туркменістан — 2087 людзей, якія прыехалі, у той час як годам раней іх было толькі 808. Гэта значыць, туркменаў прыехала ў 2,5 разу больш. Гэтая краіна выцесніла з топ-3 Украіну, хоць з апошняй прыток людзей таксама вырас — на 100 чалавек, да 1,4 тыс.

Значная колькасць імігрантаў прыехала таксама з:

  • Узбекістана — 925 (супраць 750 у 2022 годзе)
  • Азербайджана — 338 (268 у 2022-м)
  • Таджыкістана — 366 (200)
  • Арменіі — 266 (333)
  • Казахстана — 281 (322).

Больш за сотню прыбыло з Кыргызстана, Малдовы і Непала. Астатнія краіны прадстаўленыя дзясяткамі і адзінкамі прыезджых.

Надзеі ўладаў на бязвізавы рэжым, які быў закліканы прадэманстраваць жыхарам суседніх дзяржаў прывабнасць Беларусі як краіны для жыцця і працы, не апраўдаліся. З Польшчы летась прыехала ўсяго 75 чалавек, з Літвы — 80, з Латвіі — 84.

Якога ўзроўню спецыялісты?

Па родзе дзейнасці асобы, якія прыбылі ў 2023 годзе, размеркаваліся так:

Графіка: «Белорусы і рынок»

Большасць тых, хто прыехаў з Кітая і Украіны, сталі рабочымі і кваліфікаванымі спецыялістамі, пры гэтым Кітай лідзіруе ў опцыі кіраўнікоў — 177 чалавек, а ўкраінцы — па колькасці сельгасрабочых (174). Прыезджыя з Туркменістана ў большасці сталі работнікамі сферы абслугоўвання (амаль 400 чалавек) і рабочымі (287).

Ці закрылі дэфіцытныя вакансіі?

З ліпеня да канца 2023 года ў Беларусі дзейнічаў пералік прафесій ад Мінпрацы, па якіх не трэба атрымліваць спецдазвол, каб працаўладкавацца ў Беларусі. Ён складаўся з 10 прафесій, самых запатрабаваных рынкам працы.

МУС прыводзіць звесткі, колькі іншаземцаў скарысталася гэтай магчымасцю. Усяго па гэтай схеме было працаўладкавана 580 чалавек, большасць з якіх (273) стала кіроўцамі. Пры гэтым 187 пазіцый кіроўцаў занялі туркмены.

Па астатніх спецыяльнасцях набор быў наступны:

  • швачка: 65 іншаземцаў (з іх большасць склалі выхадцы з Непала — 32 чалавекі),
  • інжынер: 58 іншаземцаў (з іх 27 чалавек кітайцаў),
  • трактарыст: 47 (з іх 11 украінцаў і 10 узбекаў),
  • лекар: 46 (з іх 26 туркменаў),
  • медбрат: 38 (з іх 18 туркменаў),
  • слесар: 33 (10 расіян і 9 туркменаў),
  • электрык: 8 (Узбекістан і Украіна),
  • ветэрынар: 6 (Малдова і Украіна),
  • фельчар: 5 (Туркменістан).

Каментары3

  • Ага
    06.07.2024
    Фенцык ператварает краіну ў Беларусістан. Чакаем нікабы ў школах??
  • Satan
    06.07.2024
    Ага, на днях мама пошла к стоматалогу... В регистратуре ей - все увольняются и уезжают, ждите неделю. Если б не связи, то и ждала. А так кнч решилось)
  • Китайцы братья на век
    08.07.2024
    Характерно что китайцы приезжают работать руководителями... есть над чем задуматься.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць