Свет2020

«У адным ложку». Сэксуальны скандал вакол фаварыта патрыярха Кірыла

Мітрапаліт Іларыён меў складаныя адносіны са сваім келейнікам, які яго ў выніку абакраў.

Мітрапаліт Іларыён Митрополит Илларион Hilarion Alfeyev
Мітрапаліт Іларыён (у цэнтры) і ягоны келейнік Георгій Сузукі (справа). Фота: сайт прыходу Святой Тройцы ў Будапешце

Падрабязнасці жыцця мітрапаліта Будапешцкага і Венгерскага Іларыёна (Георгія Алфеева), які ў мінулым быў правай рукой патрыярха Кірыла і кіраваў Аддзелам замежных царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату, расказала «Новая газета. Еўропа».

У чэрвені 2022 года без відавочных на тое прычын Іларыён быў адпраўлены ў Венгрыю, што выглядала як яўнае паніжэнне. У кастрычніку таго ж года ў Будапешт прыехаў 18-гадовы Георгій Сузукі, які паходзіць з руска-японскай сям'і. Нейкі час хлопец быў у перапісцы з мітрапалітам і прапанаваў сябе ў якасці келейніка. Іларыён прыняў гэтую прапанову.

Па словах Сузукі, з якім журналістам выдання атрымалася паразмаўляць, спачатку ён жыў у сваёй келлі, але праз некалькі тыдняў мітрапаліт прапанаваў яму пераехаць у пакой сваёй кватэры для дапамогі па гаспадарцы.

Хлопец расказвае сваю версію развіцця падзей, якія прывялі да таго, што ён разам з мітрапалітам апынуўся ў адным ложку, праўда, да сэксуальнага кантакту не дайшло.

Георгій сцвярджае, што не мог супрацьстаяць 57-гадоваму ўплывоваму мітрапаліту, які запэўніваў яго, што яны павінны жыць разам. У выніку яны сталі рэгулярна спаць у адным ложку. Калі ж хлопец паспрабаваў выказаць незадаволенасць, то пачуў на свой адрас пагрозы.

Па словах Сузукі, пасля гэтага выпадку ён пачаў рабіць запісы размоваў з мітрапалітам, каб забяспечыць сваю бяспеку.

У студзені 2024 года Георгій Сузукі вырашыў збегчы ад мітрапаліта. Пры гэтым хлопец прыхапіў з сабою дарагі гадзіннік і грошы на агульную суму 30 тысяч еўра. Цяпер супраць Сузукі ў Венгрыі заведзена крымінальная справа. Ён знаходзіцца ў базе вышуку венгерскай паліцыі.

У размове з журналістамі Сузукі расказаў падрабязнасці жыцця мітрапаліта ў Венгрыі. Па словах былога келейніка, час паміж нядзельнымі службамі Іларыён праводзіць у падарожжах і яхт-турах.

Мітрапаліт Іларыён Митрополит Илларион Hilarion Alfeyev
Мітрапаліт Іларыён на адпачынку. Фотаздымкі дадзеныя выданню «Новая Газета. Еўропа» Георгіем Сузукі

Георгій таксама прыслаў журналістам здымак дамовы на набыццё Іларыёнам памесця плошчай у 2360 квадратных метраў за 2 150 000 еўра ў прыгарадзе Будапешта.

На адным з запісаў, якія зрабіў хлопец, мітрапаліт сцвярджае, што грошы на асабняк атрымаў ад продажу сваёй кватэры на маскоўскім Арбаце і ахвяраванняў «спонсараў», якіх запэўніў у тым, што іх грошы пойдуць на будаўніцтва скіта для манахаў.

Мітрапаліт Іларыён Митрополит Илларион Hilarion Alfeyev
Асабняк у прыгарадзе Будапешта. Фотаздымкі дадзеныя выданню «Новая Газета. Еўропа» Георгіем Сузукі

Выданне звяртае ўвагу на тое, што мітрапаліт Іларыён неаднаразова выступаў у падтрымку расійскага закона аб забароне «ЛГБТ-прапаганды» і заявамі пра тое, што пры жаданні чалавека можна «вярнуць» да «традыцыйнай» арыентацыі.

Пасля ўцёкаў свайго келейніка ў Японію да сям'і мітрапаліт адправіў яму ліст з выбачэннямі. Пасля перапіска звялася да гандлю з сям'ёй Сузукі адносна сумы, за якую тая пагодзіцца забыцца пра тое, што адбылося.

У размове з журналістамі Іларыён катэгарычна абверг абвінавачанні ў дамаганнях і паабяцаў падаць судовую позву аб паклёпе. Пасля размовы з «Новай Газетай. Еўропа» мітрапаліт тэрмінова вылецеў у Маскву.

Незалежны эксперт па РПЦ на ўмовах ананімнасці пацвердзіў выданню, што ў асяроддзі Іларыёна даўно ходзяць чуткі пра ягоныя адносіны з прыслужнікамі. Аднак дзеянні Георгія Сузукі, паводле слоў эксперта, падобныя да распаўсюджанай у царкве практыкі, калі малады чалавек дабіваецца даверу іерарха і нават шукае інтымных адносін з ім для наступнага шантажу.

«Сітуацыя, калі нейкі паслушнік уціраецца ў давер да архірэя, атрымлівае фатаграфіі яго прыватнага жыцця і потым патрабуе за іх выкуп, даволі распаўсюджаная», — цытуе выданне словы эксперта.

У матэрыяле таксама адзначаецца, што мітрапаліт Іларыён падчас свайго знаходжання ў Венгрыі выконваў ролю пасярэдніка паміж РПЦ і Захадам і сустракаўся з вышэйшымі чынамі Каталіцкай царквы, у тым ліку з Папам Рымскім. У чэрвені 2023 года СМІ нават пісалі аб пасярэдніцтве Іларыёна ў перадачы ўкраінскіх палонных Венгрыі.

Каментары20

  • Тралаловіч
    05.07.2024
    Не нейкія там эўралгбтэшнікі, а прававерныя мужаложцы!
  • Славно
    05.07.2024
    "ЛГБТ пропаганда" и "С нами бог" в одном флаконе)))
  • Яко мракобесія Гасподняго благодатію покажуць на БТ
    05.07.2024
    Отжэ кажны атэіст права-задняга прывада, ну каторы дыплом у Акадземіі Генералісімуса і іво трох калабкоў палучыў, будзіт дастаўлены на Свідрыгальны Сінод Эрзацхату для пастанаўленія на прафілактычны учот з паследуюшчым абнаўленіям і дапаўненнямі.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць