Грамадства33

Пачынаецца суд над братам заснавальніка EPAM. Яму пагражае да 15 гадоў

Сямёна Добкіна і яго намесніка Юрыя Жулаева абвінавачваюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. 

Злева направа: Сямён Добкін, Юрый Жулаеў. Фота: «Наша Ніва», gksb.by

На лаве падсудных апынуліся Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM Аркадзя Добкіна, і ягоны 42-гадовы намеснік Юрый Жулаеў. Яны працавалі ў кампаніі ГКСБ, якая з'яўляецца найбуйнейшай цеплатэхнічнай кампаніяй на тэрыторыі Беларусі.

Кампанія выпускае воданагравальныя і паравыя катлы на вадкім і цвёрдым паліве, гарэлкі, утылізатары, блочна-модульныя кацельні і іншае інжынернае абсталяванне для жыллёва-камунальных гаспадарак, а таксама будаўнічых арганізацый і іншых суб'ектаў сацыяльнага прызначэння.

Абсталяванне, створанае кампаніяй, выкарыстоўваецца на курорце «Сілічы», у Нацыянальнай бібліятэцы і іншых буйных аб'ектах.

«Наша Ніва» паведамляла пра затрыманні ў кампаніі Сямёна Добкіна ў снежні 2023-га. 

Суд пачнецца 9 ліпеня 2024 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста. Судзіць іх будзе Дзмітрый Шурын, які замазаўся і ў палітычных справах.

Абодвух мужчынаў вінавацяць па трэцяй, самай сур'ёзнай частцы артыкула 430 КК, «атрыманне хабару». Гэта можа быць як атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, гэтак і арганізаванай групай або асобай, якая займае адказнае становішча. Сутнасць абвінавачання і акалічнасці справы невядомыя.

Ім пагражае ад 5 да 15 гадоў калоніі са штрафам.

Брат Сямёна, заснавальнік EPAM Аркадзь, жыве ў ЗША. Ён не вяртаўся ў Беларусь з таго часу, як Лукашэнка назваў яго «дробкіным» і абвінаваціў у фінансаванні пратэстаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Галя з Камароу́кі
    28.06.2024
    Ці можа хтось растлумачыць, як можна браць хабар у сваей уласнай фірме? Як у выканкаме бяруць, я ведаю. А ва у́ласнай фірме навошта?
  • Gorliwy Litwin
    28.06.2024
    Краў у самога сябе. Такая ўжо звычка ў гэтых... Нават калі завядуць уласную фірму, не могуць спыніцца, працягваюць красці
  • Гале з Камароу́кі
    29.06.2024
    Лукашистам деньги очень нужны.

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі13

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць11

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі27

Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца8

Лоеўскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» тыкток праўладнага блогера2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі13

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць