Свет2020

У парламенце Францыі заклікалі памяняць назву Беларусі па-французску

Дэпутат французскага парламента Фрэдэрык Пэці, кіраўнік парламенцкай групы даследаванняў Беларусі, звярнуўся ў Французскую акадэмію з ініцыятывай памяняць назву Беларусі на французскай мове. Ягоны зварот апублікаваў дарадца Святланы Ціханоўскай Францішак Вячорка.

.

Цяпер па-французску назва нашай краіны гучыць як Biélorussie, а дэпутат Пэці прапануе назву, блізкую да той, якой называюць сваю краіну самі беларусы, Bélarus.

Раней з такой ініцыятывай выступалі таксама беларусы Францыі і беларускія дэмакратычныя сілы.

«Раней мы падымалі з імі гэта пытанне, і вось пайшоў працэс», — піша Вячорка.

Дэпутат Пэці прыводзіць розныя гістарычныя, моўныя і палітычныя аргументы на карысць перайменавання. Ён сцвярджае, што старая назва звязаная з акупацыяй Беларусі Расійскай імперыяй. Самі ж беларусы хочуць, каб іх краіну называлі па-новаму, як гэта ўжо робіцца ў ААН і іншых буйных арганізацыях.

Французская акадэмія — галоўная ўстанова ў вызначэнні стандартаў французскай мовы.

Каментары20

  • Пуdzh
    07.06.2024
    Заўсёды бясіў гэты ідыятызм з 'Belarus'. 
    Назвы маюць этымалогію і значэнне, трэба каб носьбіт мовы яе разумеў.

    Бэларус -- гучыць для Французаў, Немцаў, Брытанцаў і г.д. у адзіным шэрагу з такімі назвамі як Бурундзі, Брунэй, Бенін, Бутан і Барбадос.
    То бок як нейкая недарэчная афрыканская краіна.

    Лепей няхай бы заставалася Bielorussie, Byelorussia. Параўнайце з Polonia, Germania, Italia, Graecia, Hispaniae, Lithuanie, Russia, Brittania. Назвы са спрадвечнай лацінскай этымалогіяй, якая лёкка чытаецца на слых.

    Belarus -- гэта як чырвона-зялёны саўковы закат над балотам ды пахавальны вянок замест нармальных геральдычных традыцыйных сымбаляў бчб ды Пагоні.

    Гэта моветон, вульгаршчына ды калхоз.

  • *
    07.06.2024
    За гэта безумоўна дзякуй, але маю сумневы, што скончыцца ўсе так як нам бы было пажадана. Вунь тая самя Літва - спачатку схамянулась, а потым сказала - у нас язык зламаецца ад слова Беларусь, мы пакінем Балтарусія. Беларусь вымавіць вельмі ня проста, куды прасьцей Сахартвэлі
  • Жыве Літва!
    07.06.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях13

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

Усе навіны →
Усе навіны

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША7

Беларус распрацаваў перакладчык для бізнэсу, які прыносіць яму мільён даляраў на год14

У заапарку Нюрнберга застрэлілі 12 бабуінаў. Для іх не хапала месца6

Мінск проці ночы зноў паплыў ВІДЭА3

Сэрвіс, які дазваляе дзяўчатам абменьвацца звесткамі пра мужчын, стаў самым папулярным у ЗША. Але нешта пайшло не так23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях13

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць