Грамадства

Стартапер вярнуўся з Дубая. Цяпер у яго два палітычныя артыкулы і адзін наркатычны

Выпускніку вайсковага факультэта БДУ Вадзіму Даўгучыцу пагражае да васьмі гадоў калоніі.

Вадзім Даўгучыц. Фота з ягонага фэйсбуку

Мужчыну клічуць Вадзім Даўгучыц. Яму 34 гады. Ён родам з Асаўца, вёскі ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Пасля 9-га класа паступіў у Смілавіцкі аграрны каледж на пчалавода.

А ў 2010-м Даўгучыц пайшоў на вайсковы факультэт БДУ на агульнавайскавую падрыхтоўку. Ён мусіў пасля адпрацоўваць пяць гадоў, але сыйшоў у IT. Імаверна, яшчэ не вярнуў грошы да канца — у маі 2023-га ён праз суд прасіў так званы выканаўчы ліст.

На 2019-ы ён заснаваў платформу IQeon, сэнс якой быў у тым, што можна было гуляць, атрымліваць крыптавалютныя токены і пасля мяняць іх на рэальныя грошы. У 2019-м выйшаў з праекта. Таксама сярод яго бізнэсаў — платформа IQClash OU, якая стварала гульні.

Цяпер у Linkedin Даўгучыц пазначаная кампанія MyProfit, праекта, які мусіць дапамагаць інвестарам правільна ўкладаць грошы.

Вадзім шмат вучыўся і мае досвед у IT, бізнэс-аналітыцы і блакчэйне.

Сярод яго месяцаў жыхарства цягам апошніх гадоў — Рыга, Талін і Дубай. Невядома, ці вяртаўся ён у Беларусь у гэты час, але пастаянна там не жыў, у гэтых краінах зарэгістраваныя ягоныя кампаніі.

Яго вінавацяць па трох артыкулах — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК), «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання» (361-2 КК, страціла сілу ў маі 2021-га), «незаконныя дзеянні з наркотыкамі з мэтай распаўсюду» (ч. 2 арт. 328 КК). Апошні артыкул часцей за ўсё атрымліваюць тыя, хто купляе наркотыкі для сяброў у кампаніі або каб проста ўжыць іх сумесна, што выяўляюць па перапісках — закладчыкаў караюць больш сурова.

Суд над Вадзімам пачаўся 22 мая ў Мінскім гарадскім судзе. Вадзіму пагражае да васьмі гадоў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць