Грамадства22

Павел Латушка папрасіў улічыць магчымасць стварэння гуманітарнага калідору на выпадак форс-мажору на польскай мяжы

Рашэнне аб закрыцці польска-беларускай мяжы з прычыны вучэнняў «Захад-2025» стала тэмай сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі і спікера КР Арцёма Брухана з упаўнаважаным прадстаўніком міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмсіламі Адамам Халацінскім.

Арцём Брухан, Адам Халацінскі і Павел Латушка. Фота: АПК

Павел Латушка адзначыў, што АПК выступае з пазіцыяй неабходнасці ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі, у тым ліку эканамічнага, каб прымусіць рэжым змяніць унутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку. Адначасова для Кабінета важна захаванне магчымасці паездак для беларусаў у краіны ЕС.

Разумеючы пазіцыю Польшчы, якая прымае рашэнні ў інтарэсах нацбяспекі, Павел Латушка звярнуў увагу польскага боку і на важнасць захавання міжчалавечых кантактаў і падтрымкі еўрапейскай арыентацыі беларусаў.

Прадстаўнік МЗС Польшчы папрасіў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і адзначыў, што гэтае рашэнне не мае на мэце нанесці шкоду грамадскім інтарэсам, як грамадзян Беларусі, так і грамадзян Польшчы.

Тым не менш, на сёння пазіцыя польскага боку заключаецца ў тым, што памежны рух на беларуска-польскай мяжы будзе адноўлены толькі тады, калі з’явіцца ўпэўненасць, што бяспека грамадзян Польшчы гарантавана, і што не будзе рызык правакацый і магчымых агрэсіўных дзеянняў супраць Польшчы.

На пытанне аб тым, якім чынам будзе дзейнічаць польскі бок у выпадку ўзнікнення неабходнасці перасячэння мяжы ў гуманітарных мэтах, прадстаўнік МЗС Польшчы адзначыў, што рашэнне знаходзіцца ў выключнай кампетэнцыі МУС Польшчы.

Таксама ўвага была нададзеная праблеме палітзняволеных у Беларусі. Падкрэслена, што іх вызваленне з’яўляецца адным з ключавых патрабаванняў дэмакратычнага руху і міжнародных партнёраў. Звернута ўвага на магчымыя механізмы падтрымкі і дапамогі з боку Польшчы ў выпадку вызвалення вялікіх груп палітвязняў, у тым ліку гуманітарнай і сацыяльнай дапамогі.

Каментары2

  • Дыкпік Неверагодавіч
    13.09.2025
    Упаўнаважаны МЗС Польшчы яскрава паказвае на фотцы рукамі прадстаўнікам грантавых сілаў Беларусі, што грошай больш не будзе пасля мельнікавых-карпушонкаў!
  • Тынкоу́шчыкі
    13.09.2025
    Дыкпік Неверагодавіч, можем Пау́ліка у́зяць падсобнікам на тынкоу́ку у́ Варшаве, з цягам часу ён можа (?) стане тынкоу́шчыкам... Але ж Пау́ліку лепей балбатаць ды на Ютубканале прасіць каб паставілі: лайк, падпісаліся ды камэнт аставілі наведвальнікі, каб манетызацыя з Ютуба больш шла ды гранты

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?22

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць